Чэхі паказалі ружовы fuck савецкаму мінуламу

20 чэрвеня пасярод Влтавы «ўсплыў» ружовы танк зь сярэднім фінгерам на вежы — такім чынам жыхары чэскай сталіцы вырашылі адзначыць 20-я ўгодкі вываду савецкіх войскаў з Чэхаславакіі ды Тыдзень Свабоды.

→…
22.06.2011
Alina Taranik

«Яны разганялі натоўпы, але ўпершыню фізычна зьбівалі людзей і не давалі магчымасьці сысьці»

Онджэй Соўкуп

Так можна распавесьці і пра сучасны Менск, хоць цытата ў загалоўку апісвае падзеі ў Празе 1989 году. Беларусь ужо тыдзень ліхаманіць. Ці ліхаманіць Менск, дзе працягваюцца арышты і вобшукі на кватэрах актывістаў і журналістаў. А краіна «за кальцавой» жыве ў прасторы афіцыйных тэлеканалаў і расповедаў пра тысячу «штукароў масавых беспарадкаў». Трапіўшы на выходныя ў вёску на Палесьсі, дзе давялося распавядаць і паказваць, што насамрэч адбываецца ў Менску, я і ўзгадала нашу колішнюю размову з чэхам Онджэем Соўкупам. У 1989 годзе ён быў звычайным студэнтам першага курса гістфаку ў Празе і ўдзельнікам той самай акцыі на Дзень студэнта, калі былі зьбітыя пад тысячу мірных жыхароў. Онджэй тады вярнуўся дадому з сутрасеньнем мозгу, аднак цяпер узгадвае, што тады пачало «трэсьці» ўсю краіну.

→…
27.12.2010
Воля Кузьміч

«Гараць» унівэрсытэты Эўропы і ЗША

 

Студэнцкі асяродак Эўропы працягвае бурліць: распачатыя захопам унівэрсытэцкіх будынкаў у Вене, пратэсты хутка перакінуліся ў Нямеччыну, Швэйцарыю, былі падтрыманыя італьянскімі актывістамі. Свой пратэстны рух аўстрыйскія студэнты назвалі «Унівэрсытэт гарыць!» Пратэстуючыя дамагаюцца зьменаў у фінансавай палітыцы ўнівэрсытэтаў і Балоньскай сыстэме.

→…
03.12.2009
Алесь Bezuher

Вуліцы Прагі праз 20 гадоў ізноў запоўнілі тысячы людзей

Сёньня вуліцы Прагі зноўку запоўніліся тысячамі людзей, якія прайшлі шэсьцем па шляху гістарычнай студэнцкай дэманстрацыі 17 лістапада 1989 году, якая стала пачаткам падзеньня камунізму ў Чэхаславакіі. Толькі цяпер студэнтаў не зьбівалі на вуліцы, а гукі паліцэйскіх машынаў даносіліся з калёнак, каб нагадаць атмасфэру таго дня. На што дэманстранты, як і 17 лістапада 1989 году, рэагавалі воклічамі пратэсту, а вуліцы напаўняліся бразгатаньнем ключоў і асьвятляліся сотнямі сьвечак у рукох людзей.

→…
17.11.2009
Воля Кузьміч

Позірк на Прагу праз аб’ектыў

Позірк на Прагу праз аб’ектыў

Фотавыстава «Казачная краіна» адкрылася ў кінатэатары «Перамога» 16 кастрычніка. Галоўная тэма падзеі, прымеркаванай да Дня ўтварэньня незалежнай Чэхаславацкай рэспублікі, — Прага, галоўныя героі — беларускія фатографы Віталь Раковіч і Віктар Жураўкоў, вачамі якіх можна пазнаёміцца альбо яшчэ раз прагуляцца па чэскай сталіцы.

→…
18.10.2009
Андрэй Сьмятаньнікаў

«Стары Ольса» завітаў у Прагу з танцамі на стале

«Стары Ольса» завітаў у Прагу з танцамі на стале

У нядзелю Стары Ольса завітаў з канцэртам у Прагу. Гэта ўжо ня першы канцэрт у пэрліне сярэднявечных гарадоў, які цудоўна пасуе да той музыкі, якую граюць беларускія музыкі.

→…
14.04.2009
Воля Дудко

Аўтаспынам па Эўропе: І тое, што дома звычайнасьць, у дарозе — мастацтва

Вандроўныя нататкі выклікаюць спрэчкі: кожны бачыць у шляху свой сэнс. Наша вандроўка, як маленькая мадэль жыцьця, добра апісваецца прынцыпам сынусоід: то ўверх, то ўніз. Але абавязкова будзе дынаміка, таму што нічога стопрацэнтна добрага ці дрэннага ў жыцьці быць ня можа. Глівіцкія часы былі станоўчым пікам сынусоіды. А наш італійскі шлях ператварыўся ў татальнае падзеньне ў самаю ніжнюю кропку загадкавай крывой.

Другая, заключная частка аповеду аўтаспыншчыкаў Алеся Герасіменкі і Кацярыны Безмацерных пра 24-дзённую вандроўку па Ўкраіне, Польшчы, Чэхіі, Аўстрыі з першапачатковай мэтай даехаць да Італіі. Назіраньні і жыцьцясьцьвярджальныя адкрыцьці.

→…
12.09.2008
Алесь Герасіменка і Кацярына Безмацерных

Аўтаспынам па Эўропе: 3000 кілямэтраў за 54 эўра

Скарыць Эўропу: кампанія, шэнген і аўтаспын — лепшыя памагатыя ў дзёрзкай задумцы. Алесь Герасіменка і Кацярына Безмацерных выправіліся зь Менску ў 24-дзённае падарожжа праз Украіну, Польшчу, Чэхію, Аўстрыю з першапачатковай мэтай даехаць да Італіі. Карысныя занатоўкі пра эўрапейскі аўтаспын і ўласныя адкрыцьці ад сустрэтых людзей, гарадоў, дарог — у аповедзе.

«Цяпер вы здольныя бачыць тое, чаго ня бачу я», — кажа нам паляк Рафал. Але, бо мы ў стане вандроўкі. Дарога — асаблівае вымярэньне. Тыдзень тут тоесны месяцу, а ежа ў тры разы больш смачная.

→…
11.09.2008
Алесь Герасіменка і Кацярына Безмацерных

90 год БНР: Пазьняк, Сурвіла, Данчык — пра Беларусь, культуру і сучаснае пакаленьне

90 год БНР: Пазьняк, Сурвіла, Данчык — пра Беларусь, культуру і сучаснае пакаленьне

У Празе прайшла канфэрэнцыя «Мінулае, сучаснасьць і будучыня беларускай дзяржаўнасьці», прымеркаваная да 90-х угодкаў БНР. Знакавыя гістарычныя асобы і сучасныя студэнты — фота і відэа ў матэрыяле Generation.bY.

→…
25.03.2008
Тацяна Хома

Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS RSS
 
In 0.1047 seconds.