Закон, які забараняе ўжываньне піва ў грамадзкіх месцах, пачне дзейнічаць 23 лютага

Пры першым парушэньні новай забароны штраф складзе да 280 тысяч, пры паўторным давядзецца заплаціць да 525 тысяч рублёў.

→…
22.01.2010
vojur

За ўжываньне піва ў грамадзкіх месцах давядзецца плаціць штраф да 280 тыс.

Ужываньне піва і слабаалькагольных напояў у Беларусі ў грамадзкіх месцах хутка будзе забароненае. Памер штрафаў за піва будзе такім жа самым, які цяпер існуе за ўжываньне гарэлкі і іншых моцных напояў.

→…
14.01.2010
vojur

«Хто ваш кумір?» — пыталіся ў патэнцыйных журналістаў на прафсумоўі

«Хто ваш кумір?» — пыталіся ў патэнцыйных журналістаў на прафсумоўі

5 красавіка ў краіне прайшлі першыя прафэсійна-псыхалягічныя сумоўі. Рэкамэндацыі камісіі неабходныя для паступленьня на «асабліва сацыяльназначныя» спэцыяльнасьці. Generation.by пабываў у БДУ, дзе сумоўе праходзілі жадаючыя паступіць на спэцыяльнасьць «(міжнародная) журналістыка», у тым ліку і адлічаны з журфака студэнт Франак Вячорка. Таксама ў галоўным корпусе праходзілі сумоўі і на іншыя спэцыяльнасьці.­

→…
05.04.2008
Даша Слабчанка

Дзень свабоды слова ў Інтэрнэце па-беларуску

Тое, як супрацоўнікі ДАІ спынялі нецьвярозага кіроўцу пры дапамозе «жывога шчыта», яшчэ не асьвятлялася друкаванымі СМІ, але літаральна ўзарвала байнэт. Над ДАІшнікамі жж-карыстальнікі зладзілі віртуальны народны суд з самымі экзатычнымі прапановамі расправы. У зьвязку з гэтым узгадваецца справа Савы Цярэнцьева — першы ў Расеі выпадак прыцягненьня да крымінальнай адказнасьці за камэнтар у ЖЖ. За эмацыйнае выказваньне ў бок супрацоўнікаў міліцыі сыктыўкарскаму музыку пагражае да двух год зьняволеньня. Наша закандаўства ў гэтым сэнсе яшчэ больш жорсткае.

→…
12.03.2008
SlaDa

Зьмітру Жалезьнічэнку пагражае крымінальная справа

Зьмітру Жалезьнічэнку пагражае крымінальная справа

­Зьміцер Жалезьнічэнка­ знаходзіцца ў аддзяленьні кардыялёгіі вайсковага шпіталя ў Менску. З-за карантыну наведваць яго­ забаронена. Зараз ён праходзіць інтэнсіўныя мэдыцынскія агляды. За сьвядомую шкоду здароўю — Зьміцер пяты дзень трымае галадоўку — яму пагражае крымінальная ­адказнасьць.

→…
29.01.2008

Вэнэсуэльскія студэнты пратэстуюць супраць паправак да Канстытуцыі

Сёньня тысячы вэнэсуэльскіх студэнтаў выйшлі на вуліцы пад лёзунгам «Рэформам – не, дэмакратыі – так!». На рэфэрэндум 2 сьнежня будзе вынесена 67 паправак да Канстытуцыі: ад скарачэньня працоўнага дня да неабмежаванасьці прэзыдэнцтва Чавэса.

→…
24.10.2007
SlaDa

Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS RSS
 
In 0.1198 seconds.