4 пякельныя гісторыі пра Хэлоўін

Halloween

Святкаваць Хэлоўін ці застацца дома? Любы адказ на гэта пытанне нясе нечаканасці. Асабліва калі вывучыць гісторыю свята і яго повязь з Беларуссю. Пра гэта чатыры гісторыі, якія мы выбралі адмыслова папярэдне свята.

→…
31.10.2012
Андрэй Сьмятаньнікаў

Halloween 2010 у Менску (фота)

Halloween 2010 у Менску (фота)

Тысячы беларускіх гарбузоў сталі ахвярамі калісьці кельцкага дня ўсіх сьвятых Halloween, якое з кожным годам робіцца ўсё больш папулярным і ў нас. Рэдкі клюб не стараецца зрабіць тэматычную паці, а менскія вуліцы ўсё меней пужаюцца размаляваных зомбі, ведзьмакоў ды іншых нячысьцікаў. Што рабілася ў цэнтры Менску вечарам 31 кастрычніка і клюбны Хэлоўін з рок-н-ролам, «крывавымі» кактэйлямі і гарачымі танцамі на барных стойках — у фотарэпартажах Generation.by.

→…
01.11.2010
Юра Сідун

ТОП-10 месцаў, дзе ў Менску сьвяткуюць Хэлоўін

Набліжаюцца «чорныя» выходныя, калі клюбы-бары сьпяшаюцца прамяняць бляск на трэш, глямур на готыку. Halloween — гэта якраз тое сьвята, калі паспрабаваць на сабе вобраз эма ня сорамна, а заадно можна пакарыстаць усе радасьці касмэтыкі незалежна ад полу. Каб сустрэць Halloween ва ўсеўзбраеньні, патрэбныя тры рэчы: гарбуз — чым большы, тым лепей; касьцюм — чым страшнейшы і ярчэйшы, тым лепей; кампанія — чым сьмялей і авантурней, тым лепей. А вось куды падацца кампаніі ці адзінокаму «зомбі», у нашым аглядзе 10 тэматычных івэнтаў.

→…
28.10.2010
tarka

На Хэлоўін Менск накрые флэшмоб-хваля

На Хэлоўін Менск накрые флэшмоб-хваля

«Менскі флэшмоб» плянуе зрабіць на Halloween 31 кастрычніка моб-хвалю па Менску. А калі быць дакладным, то 5 мобаў адзін за адным: зомбі на Камароўцы, баль нечысьці ў Парку Горкага, «мерцьвякі» на Кастрычніцкай ды іншыя страшылкі. Ніякай палітыкі, толькі сьвята, маскарад ды добры настрой — кажуць ініцыятары мобаў.

→…
19.10.2010
Косьця Прагулевіч

Удзельнікаў вулічнага сьвяткаваньня Halloween пакаралі арыштамі ад 5 да 10 сутак

Чатыром удзельнікам Хэлоўіна, затрыманым 31 кастрычніка ў ЦУМе за «падабенства да злачынцаў», сёньня ўвечары ў судзе Савецкага раёну Менску вынесьлі пакараньне. Тацьцяну Лашкарову асудзілі на 5 сутак, Юрку Шаліна і Андрэя Кіма – на 7 сутак, Валянціна Сакалоўскага – на 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

­→…
02.11.2007
krasannna

Чорна-памаранчавае сьвята Halloween

Чорна-памаранчавае сьвята Halloween

Раніца 31 кастрычніка – Менск выглядае звычайна, людзі сьпяшаюцца на працу, над горадам восеньскі шэры туман… А вось у якой эўрапейскай краіне, ня кажучы ўжо пра ЗША ці Канаду, пануе сапраўдная эўфарыя – чорна-памаранчавае сьвята Halloween. На працу і ў школу сьпяшаюцца дарослыя і маленькія вядзьмаркі, прывіды, лесуны і вампіры. З кожнага вакна ўсьміхаецца Jack-o'-lantern - традыцыйны хэлоўінскі гарбузік. Што гэты дзень значыць, і як заходні Хэлоўін ужываецца зь беларускімі Дзядамі?

­­­→…
31.10.2007
Даша Слабчанка

У Менску адзначылі Halloween

Гэта сьвята стала ўжо традыцыйным для многіх беларусаў. Глядзіце ў разьдзеле ФОТАБЛОГ сэрыю здымкаў пра тое, што адбывалася ўчора на вуліцах Менску.→…
01.11.2006
Юра Сідун

Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS RSS
 
In 0.0887 seconds.