З кім зь вядомых музыкаў хацелі б выступіць у дуэце ўдзельнікі “Адборышча-2006”

З кім бы хацелі зрабіць супольны праект/прасьпяваць дуэтам удзельнікі сёлетняга адборачнага туру “Басовішча”? З Русяй, Вольскім, Варашкевічам, ансамблем песень і плясак узброеных сілаў РБ (!) і іншымі  – знаёмімся з марамі, якімі падзяліліся маладыя гурты з наведвальнікамі studenty.by.

Авангардшкола
(гурт сыйшоў з дыстанцыі па прыватных прычынах) 

NRM. NEURO DUBEL. КРАМА. ПОГОДНЫЕ УСЛОВИЯ.

Band A 

Ансамбаль песьні і пляскі Ўзброеных сілаў РБ.

Vodar Susviet

Жадалі б пасьпяваць з Русяй (Індыга).

Голая манашка 

З нашых зорак хацелі б папрацаваць з NRM альбо зь Ляпісамі.

ERECTUS 

Было б добра з “ZET”. 

ZigZag 

У нас ужо ёсьць супольны праект зь Лявонам Паўлёнкам з Нагуаль. Гэта песьня “Гара”.  Яе mp3, дарэчы, ёсьць на “Тузіне”.  Мы запісалі  яшчэ адзін  дуэт. Пакуль ня скажам, зь якім музыкам. Чакаем зьвядзеньня. Тады і  будзе неспадзеўка.

LiLiTh 

Магчыма, з гуртом Індыга.

Людзі сьвятла 

Калі б у нас была магчымасьць папрацаваць зь якімі-небудзь беларускімі гуртамі, то мы б пагралі з БН, Індыга, КРАМА. Магчыма, кагосьці мы прапусьцілі. 

NEVMA 

Хацелася б паграць на адной сцэне з файным музыкам Назарбекам Калмык-Чыгiравым. 

Nosing to lose 

Сабраць хор зь Ядзьвігі Паплаўскай, Сашкі Ціхановіча, Поленькі Смолавай, Алёшкі Хлястова і Анжэлькі Агурбаш і забацаць пад балалаечны аркестар рок-оперу “Ісус Хрыстос-суперстар” у каўгасе імя Фелікса Эдмундавіча Дзяржынскага. А калі сур’ёзна, то мелі б павагу граць разам з... Уладзімерам Мулявіным. Але, нажаль, гэта немагчыма, так што прыйдзецца тэлефанаваць Сашку і Ядзьвізе :).

Parason 

У дуэце?! Нас пяцёра ў гурце. Гэта два дуэты і адзін саліст. Кожны з нас можа быць у дуэце чатыры разы! І гэта толькі ў межах гурта Parason. А калі ўлічыць, што кожны ўдзельнік гурта яшчэ па разе можа быць у дуэце сам з сабой, то тады — 5. Таму ў выніку атрымліваецца, што Parason складаецца з пяці самадастатковых дуэтаў. Навошта нам яшчэ?
Што датычыцца сумеснага праекту, то, верагодна, хацелася б зайграць разам са Славам Коранем, тады б наш гурт называўся КОРАСОН.

Relikt  

Ня з кім (напэўна, мы ведаем мала беларускіх гуртоў).

Ростра

З IQ48, INDIGA, КРАМА.

S.D.M.(на сёньняшні дзень гурт на лаўцы запасных)

Ведаеце, такіх музыкаў (гуртоў) няшмат. Не, зразумейце мяне правільна, у Беларусі спрадвеку былі выбітныя таварышы зь гітарамі, але, што датычыцца мяне, дык я НАСАМРЭЧ паважаю толькі некалькіх музыкаў: Вольскага Лявона, Хаменка Алега, Кульлінковіча Аляксандра, Кораня Славу, Варашкевіча, Вайцюшкевіча. З маладых – Лютыча (менавіта як стваральніка музыкі, тэксты ён, як мне вядома, пакуль ня піша) і яшчэ парачку чалавекаў.

А вось зладзіць супольны канцэрт я б хацеў з таварышам Вольскім (хаця часткова нам гэта 7 траўня ўдалося :)) – вельмі ён мне імпануе і як музыка, і як асоба, якая стварыла ня тое што падмурак, а якая проста ўвасабляе ўвесь наш рок. Я наагул лічу, што ён адзін выношвае на сябе рок-н-рол нашае краіны - ня так званую альтэрнатыву, а, так мовіць, клясічны рок (NRM, Zet, Krambambulja – гэта шэдэўры, хрэн з гэтым паспрачаешся :() (і я так сапраўды зважаю, як бы гэта па-падлізску не гучала :-/  ).

Але асабліва ўсё ж такі хачу выступіць у дуэце.

Termin X  

Рыхтуем сюрпрыз да ўдзелу ў “Адборышчы”, дзе адну нашую кампазыцыю выканаем разам зь лідэрам аднаго даволі папулярнага менскага гурта. А калі здолеем трапіць на “БАСы”, то ў нас заплянавана выкананьне аднаго цікавага трэку з даволі вядомымі замежнымі музыкамі… Але гэта пакуль - надзвычай сакрэтная інфармацыя. )))

WANTED!
(на сёньняшні дзень гурт на лаўцы запасных)
 

З Аляксандрам Памідоравым.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0799 seconds.