На studenty.by запрацавала RSS-стужка навінаў і артыкулаў

У нас запрацавала RSS-стужка апошніх навінаў і артыкулаў. Таксама зьявіўся сындыкат у livejournal. Цяпер Вы можаце сачыць за абнаўленьнямі studenty.by ў сваім чытальніку RSS альбо ў фрэнд-стужцы livejournal. 

RSS

Што такое RSS

Папросту гэта тэхналёгія, якая дазваляе сачыць за абнаўленьнямі розных сайтаў не заходзячы на іх. Калі сур’ёзьней, то RSS — гэта ангельскі скарот, які ўжываецца для азначэньня папулярнай сям'і фарматаў адмысловага XML-стандарту, што выкарыстоўваюцца для распаўсюду і перадрукоўкі інфармацыі ў інтэрнэце. 

Як карыстацца RSS 

Існуюць дзясяткі, а можа нават сотні, праграм для чытаньня RSS-стужак. Вялікая частка зь іх зьяўляецца бясплатнай. У выкарыстаньні праграмаў ёсьць свае плюсы, але зручней карыстацца ўладкаванымі магчымасьцямі ў вашым браўзэры. Так бясплатныя браўзэры Firefox i Opera маюць убудаваныя чытальнікі RSS. Для карыстальнікаў Firefox ёсьць таксама дадатковая магчымасьць інсталяваць розныя пашырэньні для больш зручнага чытаньня RSS-стужак.

Папулярным у апошні час стаў таксама спосаб чытаньня RSS-стужак праз вэб-агрэгатары. Адным зь лепшых сярод іх зьяўляецца Google Reader, для таго каб карыстацца ім вам неабходна завесьці паштовую скрынку ў Gmail.

Калі вы вядзеце свой блог (інтэрнэт-дзёньнік) у livejournal вы таксама можаце сачыць за абнаўленьнямі studenty.by наўпрост у сваёй стужцы сяброў. Для гэтага трэба дадаць сындыкат навінаў studenty.by ў сваю фрэнд-стужку.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0905 seconds.