Я кахаю Парыж!

З 9 па 18 лютага ў Доме Кіно можна пазнаёміцца з 20-цю рознымі гісторыямі каханьня і любові, сумнымі і вясёлымі, але аб’яднанымі Парыжам – мо, магчыма, у іншым месцы такога б не здарылася. Як кажуць героі, «гэта шчасьце, хай сабе і вар’яцкае, але ж шчасьце».

«Парыж, я цябе кахаю» – сэрыя кароткамэтражных фільмаў пра любоў і Парыж. Карціна была вельмі цёпла сустрэтая ў Канах.   

Генэрацыя каханьня. Дваццаць рэжысэраў з усяго сьвету згадзіліся за пяць хвілін распавесьці аб любоўнай сустрэчы ў адным з кварталаў Парыжу… Дваццаць 5-хвілінных фільмаў пра каханьне ў сучасным Парыжы. Яны прапануюць нам фільм пра любоў, дзе кожную сэкунду мы чуем грукатаньне сэрцаў.

Да таго ж вельмі зорны склад актораў: Жэрар Дэпардзье, Наталі Портман, Фаньні Ардан, Элайджа Вуд і іншыя.

Ня меней зорным быў і склад менскіх гледачоў. Сярод іншых былі заўважаны Піт Паўлаў і Зьміцер Шэпелеў (па-асобку :)) і шэраг журналістаў.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1882 seconds.