Стажыроўкі ў Германіі для маладых журналістаў

Арганізацыя “Міжнародныя журналісцкія праграмы” запрашае журналістаў з краінаў СНД да ўдзелу ў двухмесячнай стажыроўцы ў адным з нямецкіх СМІ.

Падчас стажыроўкі стыпэндыяты таксама будуць выконваць ролю замежнага карэспандэнта – асьвятляць падзеі ў Германіі ў сваім (альбо любым іншым) выданьні. 

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца журналісты ва ўзросьце ад 23 да 35 год (рэдактары, карэспандэнты ў газэце, на радыё, тэлебачаньні, у інтэрнэт-выданьні). Кандыдаты мусяць добра валодаць нямецкай мовай. 

Стыпэндыя ў памеры 3350 эўра прадугледжвае пакрыцьцё выдаткаў на праезд, пражываньне і харчаваньне.

Праграма распачнецца 27 верасьня. Перанясеньне тэрмінаў стажыроўкі выключаецца.
Апошні тэрмін падачы заявак – 23 красавіка.

Да пісьмовай заявы прыкладаюцца:

  • абгрунтаваньне ўдзелу ў конкурсе (на нямецкай мове)
  • аўтабіяграфія на нямецкай мове ( з пазначэньнем нумара тэлефона і эл.пошты)
  • фотаздымак
  • 3 апублікаваных матэрыялы з лягатыпам газэты і датай публікацыі. Расшыфроўкі радыё-і тэлеперадач завяраюцца подпісам рэдактара і рэдакцыйнай пячаткай. Перадачы на аудыё- і відэанозьбітах не прымаюцца. 
  • арактарыстыка зь месца працы
  • пісьмовае пацьверджаньне ведаў нямецкай мовы (Goethe-Institut, DAAD і д т.п.).

Дакумэнты прымаюцца звычайнай поштай па адрасе:

"Graefin-Doenhoff-Programm",c/o IJP, Miodrag Soric (Koordinator),
 Von-Halbergstraße 28, 53125 Bonn, Deutschland.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па эл. пошце: soric@ijp.org

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.064 seconds.