Выйшлі «Песьні Свабоды 3»

19 сакавіка выйшаў трэці выпуск «Песьняў Свабоды», прымеркаваны да дня народнага пратэсту на плошчы Каліноўскага ў Менску вясной 2006 году.

Музыка даступная ў электронным варыянце на сайце кампаніі «За свабоду», і будзе распаўсюджвацца на CD праз папярэднюю падпіску.

Зборка прадстаўляе творцаў рознага веку ды стылю, ды сумяшчае ў сабе вельмі непадобныя кампазыцыі: лёгкія і цяжкія, наіўныя і іранічныя, узьнёслыя і задуменныя, рэп і рок, інструмэнтоўку бяз словаў і дэклямацыі бяз музыкі. Гэтая стракатасьць была б незразумелая, калі б ня дух свабоды, які працінае кожную песьню і кожны верш "Песьняў Свабоды 3". Той самы дух, што яднае і нас, прыхільнікаў свабоды, таксама вельмі непадобных і адрозных. 

Знайдзіце сваю ўлюбёную Песьню Свабоды. Слухайце і натхняйцеся Свабодай!

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1334 seconds.