Пад'ём! На сувязі Generation.bY.

Раптоўнае зьяўленьне на месцы сайту флэшкі з вожыкам, які мірна сьпіць і не зьвяртае ўвагу на будзільнік, было нечаканкаю для абсалютнай большасьці наведвальнікаў сайту. Інтрыга, кансьпірацыя і нават шок - і ўсё гэта з пятніцы, 13-га.

Самыя вынаходлівыя ламіліся да нас у аську, скайп, скідалі смскі, пісалі мэйлы. За хваляваньне велізарны дзякуй! :) А хто не нагуляўся з вожыкам – працягвайце рэлакс.

І тое, што нязьменная традыцыя аўторкавых сустрэчаў наведвальнікаў сайту адбылася, нягледзячы на тое, што на месцы форумаў таксама «спаў вожык», самае яркае пацьверджаньне сьлёгану - Добры connect нават offline!

Думаю, многія здагадаліся, што каманда праекту сядзіць працуе і нешта там круціць новенькае. Выпіта ўся кава, зьедзеныя ўсе сухарыкі. Выказваем падзяку каве Lavazza, напоям Burn і Red Bull. Урачыста называем старонку бэта-вэрсіяй, бо некаторыя нашыя задумкі будуць уключацца на сайце паступова. Ды, зрэшты, любы інтэрнэт-праект – гэта бэта-вэрсія, калі ён дынамічна разьвіваецца і зьмяняецца. Так што, думаем, прымаўка «важна не пачаць рамонт, а ўмець яго скончыць» не актуальная ў віртуальнай прасторы :). Галоўнае - не ўчыняць канкрэтных разрухаў ;).

І яшчэ. Рэгістравацца на сайце наноў ня трэба. Гэта той жа studenty.by, толькі большы. Іншы.

Дарэчы, мы абжыліся старонкамі «Пра праект» і «Хэлп». Іх заўсёды можна ўбачыць у футэры. Усе іншыя новыя рэчы - дасьледуйце на сайце самастойна :).

 

У двух словах, Generation.by - гэта рэсурс для актыўных людзей і пляцоўка для рэалізацыі творчых ідэяў. Мы зьяўляемся першым пакаленьнем, што вырасла ў незалежнай Беларусі, што ўжо робіць нас чымсьці адметнымі. Мы – пакаленьне, якое хоча дасягнуць усіх вяршыняў і ні сантымэтрам меней, якое разумее, што ўладкоўваць сваё жыцьцё патрэбна самастойна.

А інтэрнэт – гэта не віртуальнае жыцьцё. Гэта для нас дадатковы сродак камунікацыі, магчымасьць самарэалізацыі, пошук крыніцаў інфармацыі. А галоўнае – гэта людзі. ;)

tarka 23:55, 30/04/2007 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0705 seconds.