Каледж будзе вучыць студэнтаў як рабіць дэманстрацыі

Барацьба ізраільскіх студэнтаў за свае правы прывяла да зьменаў у праграме навучаньня на факультэце журналістыкі каледжа ў Раанане. Пасьля просьбы студэнтаў кіраўніцтва каледжа вырашыла увесьці ў праграму новы курс – «Як арганізаваць дэманстрацыю».

У межах курсу студэнты даведаюцца, як арганізаваць акцыю пратэсту законным шляхам і зацікавіць ізраільскую прэсу, каб журналісты асьвятлілі падзею. Будучыя іміджмэйкеры і капірайтэры навучацца ствараць лёзунгі, якія не пакінуць абыякавай грамадзкасьць.

«Важна, каб акадэмічныя установы не былі адарваныя ад праблемаў, з якімі сутыкаюцца студэнты. Пасьля таго, як завершыцца страйк, ім неабходна абмеркаваць падзеі апошняга месяца і навучыцца дамагацца пастаўленых мэтаў у будучыні», -- гаворыць дырэктар каледжа, доктар Міхаль Колан.

На курсе будуць прааналізаваныя апошнія дэманстрацыі студэнтаў і падрыхтоўка акцый пратэсту. Навучэнцы будуць шукаць адказ на пытаньне, ці дасягнулі студэнты жаданых вынікаў у выніку мітынгаў. На лекцыях будуць падрабязна абмяркоўвацца сутыкненьні дэманстрантаў з паліцыяй і вядзеньне перамоў лідэраў студэнцкага руху з урадам.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0727 seconds.