Нямецкай моладзі нічога не патрэбна

Сацыёлягі інстытуту ў Кёльне прыйшлі да трывожных высноваў: у моладзі няма мэты ў жыцьці. Падлеткі проста губляюцца ў нестабільнай рэчаіснасьці.

 Мы ўжо пісалі, што амэрыканская моладзь прыемна зьдзівіла бацькоў і псыхолягаў сваімі ўяўленьнямі аб шчасьці. Брытанскія школьнікі будуць вучыцца шчасьцю. А вось дасьледваньне, у якім узялі ўдзел 40, ужо нямецкіх, падлеткаў, прымусіла грамадзкасьць задумацца над лёсам падрастаючай генэрацыі.

Вынікі апытанкі сацыялягічнага інстытуту ў Кёльне выклікалі трывогу спэцыялістаў: у моладзі няма мэты ў жыцьці.

«Моладзь знаходзіцца ў вельмі нестабільнай сытуацыі, - падкрэсьлівае экспэрт інстытуту. – Імкненьне стаць супэр-зоркай зьмешваецца ў падсьвядомасьці са страхам застацца без працы.»

(Цікава, якія мэты ў беларускай моладзі ў вельмі стабільнай сытуацыі з афіцыйным узроўнем беспрацоўя ў 1 адсотак.)

З аднаго боку – мора магчымасьцяў, а зь іншага – адзінота і безвыходнасьць. Выйсьце з праблемнай сытуацыі многія бачаць ва ўцёках ад рэчаіснасьці. Гэтую магчымасьць маладым людзям даюць кампутэрныя гульні і Інтэрнэт.

Рэакцыя на заклапочанасьць бацькоў – замыканьне ў чатырох сьцянох. Меркаваньне бацькоў яны выкарыстоўваюць толькі для таго, каб скласьці сваю стратэгію, адрозную ад бацькоўскай.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0627 seconds.