Аўстралійцы Curse ov Dialect з канцэртам у Менску

Унікальны этна-псыха-гіп-гоп праект Curse ov Dialect зладзіць канцэрт у Менску ў межах свайго эўрапейскага туру. Дзякуючы разнастайнаму паходжаньню – мальтыйскае, македонскае, індыйскае, маёры і пакістанскае – іх музыка ўяўляе сабой неаднароднае спляценьне культураў. Палітычныя тэксты, востры стыль і ўнікальныя музычныя матывы 16 верасьня ў Night Star.

Каманда існуе з 1994 года і ўжо выпусьціла 5 альбомаў, два зь якіх - «Lost in the Real Sky» 2003 і «Wooden Toungues» 2006 выпусьціў адзін зь лепшых амэрыканскіх незалежных інды-гіп-гоп лэйблаў MUSH.

Curse ov Dialect – гэта чатыры MC: Raceless, Atarungi, August 2nd, Vulk Makedonski і Dj Paso Bionic. Кожны зь іх удзельнічае ў стварэньні песень, вынікам чаго робіцца выбуховая эклектычная сумесь мульцікультурных бэкграўндаў, сынтэз старых і новых музычных накірункаў, і гэта далёка ня ўсё.

Музыку можна паслухаць на Myspace, а таксама паглядзець відэа на Youtube.

  • Curse ov Dialect
  • Пры ўдзеле гурта «Нагуаль»
  • Калі: 16 верасьня, 19:00
  • Дзе: Night Star (вул. Сьвярдлова, 2)
  • Колькі: 20 000, 15 000 (папярэдне)
  • Кожны пяты квіток бясплатна
  • Падрабязьней: (029) 278-32-16
tarka 16:50, 10/09/2007 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0924 seconds.