Небясьпечныя песьні

У траціне гітоў узгадваюцца алкаголь і наркотыкі, пры тым ужываньне зьнітаванае з прыемнымі асацыяцымі. Амэрыканскі прафэсар б'е трывогу і заклікае бацькоў задумацца над тым, што слухаюць дзеці ў сваіх плэерах.


Бывае, запытваесься: «Вы на наступным прыпынку выходзіце?», а ў адказ — цішыня. Дакладней, гукі музыкі. Усё болей і болей людзей перасоўваюцца па горадзе ў навушніках і з плэерам у кішэні.

 

Браян Прымак, прафэсар мэдыцыны Піцбургскага ўнівэрсытэту, засяродзіў увагу бацькоў на тым, што слухаюць дзеці ў сваіх плэерах. Напачатак ён адзначыў:

«Калі дзеці аддаюць перавагу папулярным песьням у стылі рок, рэп або кантры, у іх шмат шанцаў пачуць наўпроставае называньне выпадкаў злоўжываньня такімі рэчывамі, як марыхуана і алкаголь.»

Па першых выніках дасьледваньня, якое будзе цалкам гатовае толькі ў лютым, з 279 найбольш папулярных песень 2005 (згодна рэйтынгу Billboard) у 93 (33,3%) кажацца аб ужываньні гэтых субстанцыяў.

Лідэрам зьяўляецца рэп: у 77% згадваньні алкаголь і наркотыкі.

За рэпам крочыць кантры (37%), R&B з гіп-гопам (20%) і рок (14%). Самай «чыстай» апынулася папса — 9%.

Часьцей за ўсё музыкі сьпяваюць пра алкаголь і марыхуану. І ў большасьці выпадкаў іх ужываньне зьнітоўваецца з пазытыўнымі асацыяцыямі ў сацыяльным, сэксуальным, эканамічным і эмацыянальным пляне.

То бок, нагодай ужыць што-небудзь гэткае, служаць: сацыяльны ціск (48% выпадкаў), сэкс (30%), сьвята (54%), сэкс (46%), гвалт і перапады настрою (24%).

Прафэсар дадаў:

«Папярэднія дасьледваньні паказалі, што доступ падлеткаў да інфармацыі, у якой згадваюцца гэтыя субстанцыі, прыводзіць да пашырэньня іх ужываньня. Таму мы мусім задумацца аб наступствах, якія могуць мець для дзяцей гэтыя музычныя творы.»

Прымак падкрэсьлівае, што за дзень падлетак можа пачуць да 84 згадаваньняў наркотыкаў і алкаголя. Некаторыя кампазыцыі ўжо адным сваім назовам нясуць небясьпеку, напрыклад, «Гераін» (Heroin) Velvet Underground, «Цыгарэты і алкаголь» (Cigarettes and alcohol) гурта Oasis або «Тэкільны ўсход» (Tequila Sunrise) The Eagles.

Фота з Rhapsody.com 

­
SlaDa 13:45, 13/11/2007 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0753 seconds.