Глябальны моладзевы праект: Далучыся да Зямлі

JoiningConnect2earth — гэта сусьветнае моладзевае online кам'юніці. Кожны можа выкласьці на сайце свае здымкі, відэа альбо тэксты па любой тэме, датычнай аховы Зямлі. Такім чынам маладыя людзі з усяго сьвету абмяняюцца думкамі і поглядамі, змогуць даць адно аднаму параду і ўзяць удзел у конкурсе на лепшы матэрыял па праблемам навакольнага асяродзьдзя.

 

Праект запушчаны па ідэі і пры падтрымцы Сусьветнага фонду аховы дзікай прыроды (WWF), офісы якога ёсьць на 5 кантынэнтах у 90 краінах. Сябрамі фонду зьяўляюцца 5 мільёнаў чалавек. Новая ініцыятыва WWF — далучыць і заахвоціць да пачэснай місіі выратаваньня Зямлi як мага болей маладых і актыўных людзей.

«Далучыўшыся да JoiningConnect2earth, вы вельмі хутка зразумееце, што сталі часткаю вялікай — вельмі вялікай — глябальнай суполкі. Суполкі, якой неабыякава тое, што адбываецца з гэтай плянэтай. Суполкай, якая падзяляе вашыя клопаты», — гаворыцца на сайце JoiningConnect2earth.

Аўтара самага лепшага, па меркаваньні вядучых спэцыялістаў, матэрыялу чакае ўдзел у Сусьветным кангрэсе па ахове прыроды, што адбудзецца ў кастрычніку ў Барсэлёне.

Гэта не адзіны прыемны сюрпрыз для ўдзельнікаў. Сярод іншага, праводзіцца конкурс «Выратуй плянэту — выйграй тэлефон». 

Але ня гэта самае галоўнае:

«Што больш істотна, суполка імкнецца адлюстраваць свой клопат, занепакоенасьць, свае надзеі і посьпехі — онлайн, гучна і годна, праз словы, выявы і відэа».

Так што беларуская моладзь мае цудоўную магчымасьць быць пачутай. Бо глябальныя праблемы — гэта супольныя праблемы.

Фота Turtle з сайту JoiningConnect2earth

SlaDa 16:30, 05/03/2008 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.128 seconds.