Ігар Варашкевіч і Ніка Сандрос ладзяць выставу: «Дэпрэсія і Арытмія: жывапіс і графіка жывых людзей»

Мастацкі талент легенды беларускага року раскрыўся зусім нядаўна. А малюнкі Нікі Сандрос радуюць вока віртуальных і рэальных сяброў ужо доўгі час. Абедзьве творчыя асобы жывуць па суседзтву — што і вылілася ў «Дэпрэсію і Арытмію: жывапіс і графіку жывых людзей». Ігар спадзяецца, што дэпрэсій больш ня будзе, а пра сёньняшняе надвор'е кажа: «Гэта не клімат, а клімакс». ­

­


Фотаздымак Нікі і Варашкевіча з жж Нікі

Ніка Сандрос — малюе песьні, пандаў (якіх шалёна любіць), жыве напоўніцу і ярка.

Ігар Варашкевіч — легенда беларускага року, вакаліст «Крамы», малюе міла, любіць сабак, на сьвяты ня п’е гарбаты.

Жывуць яны па суседзтву і ладзяць сумесную выставу. Падзея, якой доўга чакалі сябры — рэальныя і віртуальныя — выстава «Дэпрэсія і Арытмія: жывапіс і графіка жывых людзей».

 

Пагутарыўшы зь Ігарам Варашкевічам, стала зразумелым, чаму выстава называецца менавіта так: першыя два месяцы году ў яго была дэпрэсія, дый здароўе ня радавала. Але не сьпяшайцеся хвалявацца!

«Год пачаўся пагана, але зараз усё становіцца на свае рэйкі. І я маю надзею, што далей усё будзе добра», — распавядае Generation.by Ігар.

Сапраўднай падзеяй — вестачкай, што хутка ўсё наладзіцца — стаў канцэрт «Крамы», што ўдала прайшоў у нядзелю.

З-за кепскага настрою, адсутнасьці сродкаў на запіс новага альбому, Варашкевіч з Новага году амаль нічога не маляваў. Таму на выставе будуць прадстаўленыя працы з запасаў. Талент Ігара адкрыўся шырокай публіцы нядаўна — калі той завёў сабе жж.

Хто б мог здагадацца, што рокер са стажам малюе ў такім гіпавым настроі. Але тое, што бачылі віртуальныя сябры Ігара — толькі 10%. Працы ў яго ёсьць самыя розныя.

Прыгажуню Ніку ведаюць ня толькі па коміксах з жыцьця Панды і Озі — яна была заўважаная ў якасьці чорнага анёла на канцэрце Indiga.

  • 2–11 красавіка
  • Арт-Галерэя (больш вядомая, як крама) «Падземка»
  • 10.00–20.00

SlaDa 17:10, 25/03/2008 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1118 seconds.