Беларусы ў Эўропе: «Эўрапейскі тыдзень» у ЭГУ

З 14 па 18 красавіка ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце пройдзе «Эўрапейскі тыдзень» — міжкультурны студэнцкі праект, у якім прымуць удзел каля 50 студэнтаў і проста маладых людзей з актыўнай жыцьцёвай пазыцыяй зь Беларусі, Літвы, Нямеччыны, Польшчы і Фінляндыі.

­

Аўтары праекту «Эўрапейскага тыдня» — студэнты трэцяга курсу бакаляўрскіх праграм па журналістыцы і міжнародным праве Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэта ў Вільне. На іх меркаваньне, «Эўрапейскі тыдзень» дапаможа беларускай моладзі зразумець сваё месца ў агульнаэўрапейскіх працэсах і зробіць унёсак у фармаваньне іх эўрапейскай ідэнтычнасьці. Праект таксама спрыяе стварэньню плятформы для прэзэнтацыі Беларусі і беларускай інтэлектуальнай супольнасьці эўрапейскім калегам.

Насычаная праграма «Эўрапейскага тыдня» ўключае канфэрэнцыю, круглыя сталы, дыскусіі, а таксама шэраг інфармацыйных і культурных мерапрыемстваў — сустрэчы з прадстаўнікамі эўрапейскіх структур, фотавыставу, кінапаказы. Важнай часткай «Эўрапейскага тыдня» з’яўляюцца прэзэнтацыі беларускіх, літоўскіх і эўрапейскіх культурных і адукацыйных праектаў.

Тэматычна мерапрыемствы кожнага дня праекту будуць аб'ядноўвацца адной праблематыкай:

  • беларускай - 15 красавіка;
  • мэдыйнай - 16 красавіка;
  • эўрапейскай - 17 красавіка;
  • студэнцкай мабільнасці - 18 красавіка. 

Падрабязна пазнаёміцца са складам удзельнікаў і праграмаю «Эўрапейскага тыдня» можна па спасылцы.

Паводле прэсавай службы ЭГУ

15:15, 11/04/2008 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0861 seconds.