Навукоўцы: кідаць паліць эфэктыўней разам

Навукоўцы патлумачылі дадзеныя маштабнага дасьледваньня пра нікатынавую залежнасьць, пачатага яшчэ ў 1948 годзе. Аказваецца, людзі хутчэй кідаюць паліць групамі, чым самастойна, і можна сказаць «заражаюць адзін аднаго непаленьнем».

­

Дадзеныя дасьледваньня Framingham Heart Study аналізавалі Nicholas Christakis з мэдыцынскай школы Гарварду і James Fowler з каліфарнійскага ўнівэрсытэта ў Сан-Дыега.

«Куды людзі, туды й я» — такі галоўны вынік дасьледваньня. Навукоўцы параўноўвалі дадзеныя 1971 і 2003 гадоў. Яны пабудавалі кампутаровыя мадэлі сацыяльных сетак з удзелам 12 тысяч чалавек, зьвязаных прыблізна 50 тысячамі разнастайных стасункаў.

Вынікі свайго аналізу навукоўцы апісалі ў артыкуле ў New England Journal of Medicine

Аўтары адзначаюць, што за апошні час ад кепскай звычкі многія пазбаўляюцца, і ўзровень палільшчыкаў у ЗША зьнізіўся з 37 да 22%. Пры гэтым раней чалавек, які быў блізкім сябрам палільшчыка, сам пачынаў паліць з верагоднасьцю ў 61%, сябар сябра — 29%, далей — 11%. Цікава, што зараз такі ўплыў ідзе ў адваротны бок: можна сказаць, што людзі «заражаюць адзін аднаго непаленьнем». Напрыклад, кінуць паліць ў кампаніі сяброў ці калег, якія завязваюць са шкоднай звычкай, складае 36%, а ўсьлед за мужам ці жонкай ажно 61%.

Таксама цікавае назіраньне: сябры з большым узроўнем адукацыі зьяўляюцца адзін для аднаго больш «пераканаўчымі» (як пазытыўна, так і нэгатыўна), чым людзі менш адукаваныя.

Як вынік, дасьледнікі раяць накіроўваць сацыяльную рэкляму і дзеяньні ўладаў на групавую, а не індывідуальную адмову ад паленьня.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.072 seconds.