DALI пакажуць сонца без штаноў

Гурт DALI запрашае на актыўны курс маральнай падрыхтоўкі да летняга сэзону 2008 па адмысловай нью-фанкавай праграме «Сонца без штаноў». ­

Музычнае шоў DALI на вачах у гледачоў аголіць ісьціну аб правільным падыходзе да летняга адпачынку. Наведвальнікі акунуцца ў сонечны драйв музыкі DALI, упрыгожаны выдатным дыджэінгам, а таксама атрымаюць тое, чаго не атрымаў калісьці Маякоўскі ў сваёй паэме «Воблака ў штанах».

 

У праграму ўвойдуць лепшыя кампазыцыі з дэбютнага альбома «Zагадкi Ziгмунда Фрэйда»: песьня-намінант на Эўравізію-2007 «Мечтай со мной», падрыўнік радыё-фармату «Грай гармон», старая добрая «Рыа-дэ-Жанэйра», удзельнік гіт-параду Тузін Гітоў «Пахне чабор» і іншыя. Другое аддзяленьне цалкам складуць новыя рэчы, якія будуць прадстаўлены ў новым экспэрымэнтальным нью-фанковом CD. Сярод іх прагучыць знакавая песьня DALI, намінант на Эўрабачаньне-2008 –  «Silver Sky», а таксама яе радыё-двайнік «Неба шэрае». Апроч таго, прагучыць кампазыцыя-любімчык MTV «Касмiчны камбайн».

Каб убачыць "Сонца без штаноў" трэба прыйсьці 1 чэрвеня а 19:00 у клюб «Гудвін» на пр. Незалежнасьці 19. Для гэтага лепей загадзя замовіць квіткі са зьніжкай па тэлефонах +375 (29) 254 49 09 або +375 (29) 671 58 65.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0976 seconds.