БДУ займае толькі 1757 месца ў top-4000 унівэрсытэтаў паводле якасьці іх сайтаў

У параўнаньні зь мінулым годам рэйт­ынг афіцыйнага сайту Беларускага Дзяржаўнага Унівэрсытэту сярод іншых ВНУ сьвету апусьціўся амаль на 100 пунктаў. Акрамя БДУ складальнікі рэйтынгу зьвярнулі ўвагу на сайты яшчэ толькі трох беларускіх ВНУ.

Гарадзенскі Дзяржаўны Ўнівэрсытэт трапіў сёлета у top-4000 і значна палепшыў свой узровень: з 3161 месца ён падняўся на радок 2312. А сайты БДЭУ і Інстытута прыватызацыі й мэнэджмэнту апынуліся па-за сьпісам 4000 — на 4082 і 4977 месцах адпаведна.

Сайт Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, які год таму займаў 4514 месца цяпер наагул адсутнічае ў рэйтынгу.

Сусьветны рэйтынг Webometrics Ranking of World Universities складаецца гішпанскай арганізацыяй Cybermetrics Lab

Пры складаньні сьпісу прымаюцца ў разьлік тры асноўных крытэры:

  • Памер (size) - агульная колькасьць старонак на сайце арганізацыі, якая вылічваецца па дадзеных пошукавых машын
  • Цытаванасьць (visibility) - колькасьць унікальных гіпэрспасылак на сайт зь іншых рэсурсаў.
  • Колькасьць і рэлевантнасьць "файлаў з дадзенымі" ("rich files") — файлаў з пашырэньнямі pdf, ps, docі ppt. Лічыцца, што гэтыя фарматы часьцей за усё выкарыстоўваюцца для публікацыі навуковых прац.

Першую дзесятку top-4000, як і ў мінулым годзе складаюць толькі амэрыканскія ўнівэрсытэты.

У нашых суседзяў сытуацыя з прэзэнтацыяй ВНУ ў Сеціве значна лепшая за беларускую. І паводле новага рэйтынгу яна толькі палепшылася. Напрыклад Маскоўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт падняўся да 129 месца з радка 232. Нацыянальны Кіеўскі Ўнівэрсытэт Тараса Шаўчэнкі, як знаходзіўся раней адразу ж на наступным месцы пасьля БДУ — на 1694, цяпер займае 1550 радок. ­Польскія, літоўскія латыскія ўнівэрсытэты таксама абыходзяць беларускія ВНУ.

vojur 14:30, 23/06/2008 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0784 seconds.