Колькі прэзэрватываў патрэбна студэнту-вандроўніку?

Украінскі студэнт лічыць, што 4320 прэзэрватываў для ўласнага карыстаньня — сама то. Менавіта столькі хлопец вёз на сваёй машыне ў Расею. Ці то ўкраінскія мытнікі не паверылі ў сілы студэнта ці то пашкадавалі і так ня вельмі добрую дэмаграфічную сытуацыю ў РФ, аднак шэсьць скрыняў кітайскіх прэзэрватываў засталіся ў Украіне.

 

Не даехаў да Расеі студэнт усяго 40 мэтраў — супрацоўнікі мытні ўчынілі падрабязны дагляд аўтамабілю «Кіа», бо яго кіроўца моцна нэрваваўся, піша СЕГОДНЯ.UA.

У выніку, ў салоне машыны 20-гадовага студэнта Інстытуту Бізнэса знайшлі шэсьць скрыняў з кітайскімі прэзэрватывамі. Цяпер усё канфіскавалі і альбо зьнішчаць, альбо пусьцяць у продаж як канфіскат.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1186 seconds.