Швэдзкія мэдыкі: колькасьць выпітай кавы ўплывае на памер жаночых грудзей

Кава даўна зьяўляецца прадметам спрэчак пра карысьць-некарысьць для здароўя. Але да такой высновы дасьледнікі прыйшлі ўпершыню: водарны напой уплывае на разьвіцьцё жаночых грудзей. Прасьцей кажучы, чым больш піць кавы, тым меншыя будуць грудзі.


Выява з thecoffeebrewers.com.

Мэдыкі здаўна перасьцерагаюць: кава можа выклікаць прызвычайваньне з-за кафэіну, кава спрыяе жаўцізьне зубоў, бяссоньніцы, гастрыту і іншым нэгатыўным эфэктам. Але нічога з гэтага не спыняе аматараў кавы, і штодня ў сьвеце выпіваецца каля 2,5 мільярдаў кубкаў.

Але ж апошнія вынікі дасьледваньняў ня так б’юць па здароўі, колькі па прыгажосьці і эстэтыцы.

Мэдыкі з швэдзкага Lunds universitet дасьледвалі 270 маладых жанчын, якія рэгулярна ўжываюць каву, на прадмет магчымай нэўтралізацыі анкалягічнай пагрозы. Бо ў папярэдніх дасьледваньнях вынайшлі залежнасьць паміж памерам грудзей і павышанай рызыкай раку грудзей. Тады ж навукоўцы высьветлілі, што тры кубкі кавы ў дзень павышаюць шанцы пазьбегнуць небясьпечных хваробаў.

Тут швэды й падумалі: а што калі наўпрост адсачыць залежнасьць паміж колькасьцю выпітай кавы і парамэтрамі малочных залозаў? Так і высьветлілі статыстычную залежнасьць паміж прыёмам болей чым трох кубкаў кавы ўдзень па маладосьці і памерам бюста ва ўзросьце росквіту.

Кіраўнічка дасьледваньня доктар Helena Jernström рэзюмуе: «Кава адназначна ўплывае на памер бюста. Але ня варта моцна хвалявацца — грудзі ня зьнікнуць зусім, яны проста зьлёгку зьменшацца».

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.066 seconds.