Выйшаў новы Белазар

Цяпер адзіная праграма руска-беларуска-рускага перакладу Белазар перакладае ячшэ шпарчэй і дакладней. Абвешчана пра выхад новай вэрсіі праграмы і яе слоўніку, які пашыраны на 27 тысяч новых артыкулаў.

Шостая вэрсія Белазару захавала стары інтэрфэйс, але, па словах стваральніка праграмы Алега Азароўскага, заўважна дапрацаваная функцыянальна. У новай вэрсіі галоўны націск быў зроблены на ўдасканаленьне альгарытмаў перакладу, пашырэньне беларускай часткі слоўніка, пошук і выпраўленьне памылак у формах слоў у слоўніку праграмы.

Слоўнік праграмы пашырэў на 27 тысяч новых беларускіх артыкулаў. Па словах праграміста, паступова ён робіцца сапраўды ўнівэрсальным, бо ўлучае базавую лексыку абедзьвюх моў. Зараз кожны слоўнікавы артыкул можа мець тэматыку і тлумачэньне, як у тлумачальным слоўніку.

Хуткасьць апрацоўкі вялікіх тэкстах узрасла ў 2 разы.

Белазар — адзінае спэцыялізаваная праграма перакладу тэкстаў зь беларускай мовы на рускую і наадварот. Распрацоўка праграмы пачалася ў 2002 годзе.

Спампаваць перакладнік можна на афіцыйным сайце праграмы. 

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1089 seconds.