Бязьвізавы ўезд для ўсяго сьвету будзе ўведзены Беларусьсю

Грамадзяне ўсіх краін сьвету атрымаюць магчымасьць бязьвізавага ўезду ў Беларусь падчас чэмпіянату сьвету па хакеі, які пройдзе ў Менску ў 2014 годзе.

Пра гэта заявіў кіраўнік Фэдэрацыі хакея Беларусі Уладзімір Навумаў у інтэрвію газэце «Прессбол» падчас знаходжаньня ў швэйцарскім Бэрне, дзе Беларусь учора была названая гаспадаром сусьветнага хакейнага першынства-2014.

«Падрыхтаваны дакумэнт за подпісам міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава. Яго сутнасьць: на працягу трох тыдняў у траўні 2014 году ўезд у Беларусь будзе бязьвізавым», — сказаў Навумаў.

Беларусь упершыню ў гісторыі атрымала права правесьці чэмпіянат сьвету па хакею. Сапернікамі беларускай заяўкі былі Вугоршчына, Украіна і Латвія.

Беларусь плянуе прыняць сусьветнае першынства на «Менск-Арэне», якая можа зьмесьціць да 15 тыс. гледачоў (яе дабудуюць да канца гэтага года), і на арэне ў мікрараёне «Чыжоўка» (8 тыс.), узьвядзеньне якой толькі пачалося.

У межах разьвіцьця хакею ў Беларусі да 2011 года будуць пабудаваныя 32 хакейныя пляцоўкі. Бюджэт спаборніцтваў, як перадае БелаПАН, складзе 11,4 млн. даляраў.

Алесь Bezuher 11:30, 09/05/2009
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0663 seconds.