Польскі сьвятар напісаў «каталіцкую Кама Сутру»

Польскі каталіцкі сьвятар напісаў і апублікаваў кнігу з багаслоўскімі і практычнымі парадамі пра тое, як палепшыць шлюбным парам сэксуальнае жыцьцё. Кніга ўжо стала гітом у Польшчы.

У сваёй кнізе «Сэкс, пра які вы ня ведаеце: для шлюбных пар, якія кахаюць Бога» ксёндз Ксаверый Кнотц раіць пазбавіцца ад пурытанскіх уяўленьняў пра інтымнае жыцьцё.


Кніга ўжо стала гітом у Польшчы. Фота AP

Манах ордэна Францысканцаў тлумачыць, што сэкс у шлюбе павінен быць ня сумным і руцінным, а «непрадказальным і напоўненым фантазіямі».

Выдавецтва Sw. Pawel, якое займаецца выданьнем кнігі, атрымала замову на паўторны яе выпуск, бо набожныя палякі раскупілі першыя 5000 асобнікаў на працягу некалькіх тыдняў пасьля таго, як яны паступілі ў продаж.

У кнізе, якой ужо далі мянушку «каталіцкая Кама Сутра», Кнотц ілюструе з дапамогай прыкладаў тое, што раней было абсалютным табу для касьцёлу.

Кнотц сьцьвярджае, што любыя віды ласак і позы «дапушчальныя і цешаць Бога». На яго думку, муж і жонка могуць дэманстраваць сваё каханьне адзін да аднаго любымі спосабамі.

Таксама ксёндз усьлед за Бэнэдытам ХVІ не ўхваляе кантрацэпцыю, сьцьвярджаючы, што выкарыстаньне сродкаў засьцярогі ад цяжарнасьці «выводзіць за рамкі каталіцкай культуры».

Кнотц выказаўся супраць тых, хто сумняваецца ў кампэтэнтнасьці манаха, які прыняў зарок бясшлюбнасьці. Ён сьцьвярджае, што сабраў матэрыялы для кнігі ў час кансультацый шлюбных пар, а таксама з дапамогай публікацый на сваім сайце парадаў на тэму сэксу на працягу года.

Паводле bbc

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0896 seconds.