6 лістапада курсы эўраінтэграцыі ў Беларускім Калегіюме

Аляксандр Лагвінец у супрацоўніцтве з Беларускім Калегіюмам і Таварыствам Беларускае мовы абвяшчае набор слухачоў на курс «Інтэграцыйныя працэсы ды інстытуцыі Эўразьвязу».

Мэта курсу — прадставіць дэталёвую карціну палітычных працэсаў і асноўных палітыкаў Эўразьвязу, паказаць асноўныя мадэлі і характарыстычныя рысы эвалюцыі ЭЗ, разьвіць у слухачоў навыкі аналізу эўрапейскіх інтэграцыйных працэсаў. У рамках курсу адбываюцца дэбаты і абмеркаваньні гісторыі дачыненьняў, актуальных пытаньнях ды мадэляў будучага ўзаемадзеяньня паміж Беларусьсю і аб’яднанай Эўропай.

Курс складаецца з 16 заняткаў. Слухачы курсу маюць магчымасьць браць удзел у праграмах абмену, якія рэалізуецца супольна з эўрапейскімі адукацыйнымі ўстановамі, у прыватнасьці Каледжам Эўропы (Наталін, Польшча).

Мова выкладаньня курсу — беларуская. Для вывучэньня ўсіх матэрыялаў курсу веданьне ангельскае мовы вельмі пажаданае.

Арганізацыйнае спатканьне адбудзецца ў пятніцу 6 лістапада 2009 г. а 17.00 на сядзібе Таварыства беларускай мовы (вул. Румянцава, 13).

13:17, 04/10/2009 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1853 seconds.