«Ass 2010» — як амэрыканскія школьнікі пасьцябаліся на выпускным фота

Надпіс «Class 2010», які выбудоўваўся зь літараў на футболках старшаклясьнікаў у тэхаскай школе, жартаўлівай перастаноўкай удзельнікаў пастановачнага фота пераўтварыўся ў «Ass 2010». Праўда, жарт зразумелі ня ўсе і пакаралі школьнікаў за нецэнзуршчыну.

Выпускнікоў школы ў Тэхасе традыцыйна сабралі для выпускнога фота. Першы здымак меркаваўся афіцыйным, таму ў першым шэрагу паставілі школьнікаў у футболках зь літарамі, зь якіх складаўся надпіс «Class 2010». На наступным фота — нефармальным — удзельнікам дазволілі разьмясьціцца, каму як зручна. Грэх не пасьцябацца ў выпускным клясе, таму літары «с» і «l» зьбеглі зь першага шэрагу, пакінуўшы толькі «аss 2010».


Выява з роліка кінакампаніі KHOU

Але цяпер выпускны запомніцца школьнікам ня толькі жартаўлівым фота, але й штрафамі — кожнага зь пяцёх аштрафавалі на 135 даляраў, а таксама адхілілі ад заняткаў.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0894 seconds.