Yellow Brick Road прэзэнтуюць сынгл і адпраўляюцца ў вялікі тур па гарадох Эўропы

Беларускі гурт Yellow Brick Road на працягу лютага плянуе даць болей 20 канцэртаў у Расеі, Эстоніі, Латвіі, Польшчы, Нямеччыне і Чэхіі. Гурт зьявіўся ў 2009 годзе, а ў чэрвені стаў ляўрэатам міжнароднага фэсту Rock-Line.

 

У межах лютаўскага турнэ па Эўропе музыкі прадставяць новы сынгл «C&D». Поўны назоў кружэлкі расшыфроўваецца як «Cat and Dog», у склад сынглу ўвайшлі дзьве песьні — «Cat — the pushful» и «Dog — the Giant». Абедзьве кампазыцыі — гэта алегорыі, супрацілеглыя па настрою.

Спампаваць песьні

Відэа з восеньскага туру

Расклад туру

  • 03/02/10 Великие Луки — CACTUS
  • 04/02/10 Санкт-Петербург — Vinyl Story Club
  • 05/02/10 Narva — Red Bank Bar
  • 06/02/10 Tartu — Gen Klubi
  • 07/02/10 Tallinn — Art cafe
  • 09/02/10 Riga — Leningrad
  • 10/02/10 Riga — Rockabilly
  • 11/02/10 Riga — Joy Pub
  • 12/02/10 Ilawa — PIWNICA 13
  • 13/02/10 Kenigsberg — Ukrop
  • 14/02/10 Pruszcz Gdanski — Cytawa
  • 16/02/10 Berlin — White thrash
  • 17/02/10 Dresden — Flower Power
  • 18/02/10 Usti nad Labem — Circus
  • 19/02/10 Prague — Emergenza fest
  • 20/02/10 Koprivnice — Nora
  • 21/02/10 Humploec — Lokal 410
  • 22/02/10 Havlickuv Brod — Bowling Club Bar
  • 23/02/10 Jihlava — Ponorka Klub
  • 24/02/10 Krakow — Alchemia
  • 25/02/10 Warszawa — Dobra Karma
  • 26/02/10 Siauliai — Juone Pastuoge
  • 27/02/10 Vilnius — BiX

Yellow Brick Road зьявіўся ў 2009 годзе, у чэрвені стаў ляўрэатам міжнароднага фэсту Rock-Line і выступіў перад шматтысячнай публікай. Увосень 2009-га гурт прэзэнтаваў першы альбом «12 stories» і даў каля 30 канцэртаў у Беларусі, Расеі, Эстоніі, Латвіі і Літве.

11:20, 03/02/2010 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0674 seconds.