Здановіч прапанаваў у будучым адмовіцца ад завочнай формы навучаньня

Дэпутат Уладзімір Здановіч лічыць, што да 80% людзей мусяць мець вышэйшую адукацыю, але ад завочнай формы навучаньня можна паступова адмаўляцца.

Старшыня камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе ніжняй палаты парлямэнту Уладзімір Здановіч заявіў, што хаця ў Беларусі не хапае працоўных кадраў, набор у ВНУ абмяжоўвацца ня будзе, піша naviny.by.

Здановіч адзначыў, што «тэмпы росту колькасьці людзей, якія атрымліваюць вышэйшую адукацыю ў Беларусі, каласальныя».

«З аднаго боку, гэта радуе. У інфармацыйным грамадзтве да 80% насельніцтва павінна яго мець. Зь іншага боку, у краіне не хапае працоўных кадраў», — сказаў ён.

«Уводзіць абмежавальныя рамкі па прыёме ў ВНУ ня варта, але неабходна ўлічыць і інтарэсы дзяржавы. Трэба знайсьці залатую сярэдзіну», — адзначыў дэпутат.

Як заявіў Здановіч, у Беларусі рост колькасьці студэнтаў адбываецца за кошт прыёму на платную і завочную формы навучаньня.

«Аб завочнай форме трэба падумаць. Можна ўлічыць вопыт вядучых ВНУ Расеі, дзе прыём на завочную форму скарачаюць, а ў пэрспэктыве і наогул хочуць ад яе адмовіцца», — сказаў ён.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0619 seconds.