Праект RockerJoker прэзэнтуе чарговы сынгл — «3»

Назоў кружэлкі лягічна вынікае са зьместу: «3» — гэта тры песьні і тры ўдзельніка. «Трэцім» у дуэт паэта і вулічнага музыканта Міхея Насарогава і вядомага беларускага кліпмэйкера Макса Сірага далучыўся менскі бубнач Арцём Залескі («Серебряная Свадьба», «Gurzuf»). Песьні даступныя для вольнага спампоўваньня!

 

Сынгл утрымлівае дзьве новыя песьні («Кошка», «Деньги») і рымэйк песьні «Город» з дэбютнага дыску. На сайце www.ocmoc.kroogi.com сынгл ужо даступны для вольнага (і цалкам легальнага) спампоўваньня.

У мінулым годзе RockerJoker выпусьціў дэбютную кружэлку пад назовам «Простые вещи», якая таксама даступная для вольнага спампоўваньня. А таксама дуэт выклаў у Сеціве нашумелы кліп на песьню «Америка» ў галоўнай ролі зь Ільлём Чарапко-Самахвалавым (вакаліст гуртоў «Петля Пристрастия» і «Кассиопея», актор Моладзевага тэатру).

Рокер-джокер
Фота з выступу RockerJoker на фэсьце «Солнцестояние».

Паслухаць і пабачыць RockerJoker ужывую можна на бліжэйшых канцэртах: 7 сакавіка а 19:00 у «Jolly Roger Cafе» (Менск, вул. Талбухіна 4, 3 паверх) і 20 сакавіка ў клюбе «Піўная гісторыя» на ст.м. «Маладзёжная».

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.2073 seconds.