7 сакавіка ў Менску ўкраінскі гурт «LЮK» з прэзэнтацыяй новага альбому

У менскім «Рэактары» 7 сакавіка пры ўдзеле менскага гурта CherryVata пройдзе прэзэнтацыя новага альбому «LЮK» — «Мамина юность».

Гурт Lюk

Luk
Фота з выступа гурта Luk на фэсьце Be2gether 2008. Аўтар фота Юра Сідун.

Вытрымаўшы доўгую, але неабходную для натхненьня паўзу, гурт Lюk выпускае новы, чацьверты па ліку, студыйны альбом «Мамина юность». Трынаццаць песень з трэкліста альбому прадставяць абноўленае гучаньне гурта, не страціўшае пры гэтым сваёй «люкаўскай» пазнавальнасьці.

Оля Герасімава, вакал: «Мы вельмі доўга ішлі да запісу гэтага дыска і яго выпуску. З моманту апошняга альбома „Sex“ мінула ні многа, ні мала — чатыры гады. Адказваць на пытаньне, чаму так доўга, ужо няма асаблівага сэнсу. Хіба што можна сказаць — як толькі мы зразумелі, што прыйшоў час запісваць новы альбом, мы гэтым адразу ж заняліся».

Звыклае для музыкі Lюk стылістычная разнастайнасьць, якая ўдала спалучае элемэнты easy-listening, acid-jazz, дыска-фанку і рокау, тым ня менш, не адцягвае ад цэльнага ўспрыманьня усяго альбома. Удзельнікі гурта прызнаюцца, што ў новым альбоме практычна няма «лаўнжа», але ёсьць шмат «року». Што ж такое «рок-музыка» ў выкананьні Lюk, самі музыканты апісваць не бяруцца і пакідаюць гэта права слухачам.

Канцэрт 7 сакавіка ў Менску пройдзе ў межах маштабнага туру з нагоды выхаду альбому.

Гурт CherryVata (Nu-jazz / Менск, Беларусь)

CherryVata
CherryVata на прэс-канфэрэнцыі з нагоды выхаду другой кружэлкі гурта ў траўні 2009-га.

CherryVata — гэта гарманічнае спалучэньне электронікі з жывымі інструмэнтамі і вакалам, шматслойны кактэйль з адчуваньняў і эмоцый, шэйк з хваляў, гукаў і настрояў, упрыгожаны nu jazz, reggae, dub, breakbeat, funk & rock элемэнтамі.

У гучаньні калектыву адбываецца пастаянная эвалюцыя і імправізацыя, растварэньне стылявыя межаў і вызначэньняў.

Год нараджэньня — 2003. Гурт выпусьціў ужо чатыры кружэлкі. А таксама: запіс музычнага суправаджэньня да спэктакля «Жаніцьба Бальзамінава» (пастаноўка Магілёўскага Драматычнага Тэатра), удзел у саўндтрэку да фільма «Жестокость» (у галоўнай ролі Рэната Літвінава) а таксама шматлікія выступы на фэстывальных сцэнах («Koktebel Jazz Festival — 2008 і 2009 «," StareSelo-2009 «(Львоў), «Пустыя холмы — 2009 «(Расія),«Кубак Льва — 2007 «(Львоў), «Ещё лето-2006 і 2007 «(Берасьце), «Можно! — 2009» і інш.). Гурт выступаў на адной сцэне з такімі зоркамі як: Jimi Tenor, Camouflage, Hybrid, Banco de Gaia, The Herbaliser, Бумбокс, MoRandi, LЮK, Ёлочные Игрушки, Би-2, Mamanet, 4.А.Й.К.А. , Dusty і інш…

У траўні 2009 года, з выхадам альбома «ViaVanilla», гурт выйшла на новы віток, зноў зьмяніўся і сфармаваўся склад, гучаньне стала глыбей, шчыльней, больш аўтэнтычна, драйв стаў выцясьняць лірычныя настроі з жывых выступаў каманды, «live & more drive», цяпер CherryVata гучыць так!

  • 7 сакавіка / нядзеля / 19:00
  • клюб «Рэактар» (вул. В.Харужай, 29)
  • Гурт «LЮK» з прэзэнтацыяй новага альбома «Мамина юность»
    http://www.luk.com.ua/
  • пры ўдзеле гурта CherryVata
    http://www.myspace.com/cherryvata
  • Квіткі: 30 000 — папярэдне, 40 000 — у дзень канцэрту, 45 000–50 000 — месцы за столікамі.
  • Інфалінія: + 375 29 6034002 Velcom, + 375 29 7002244 MTC.
16:00, 02/03/2010 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0663 seconds.