«J:морс» выклаў у Інтэрнэт лепшае за дзесяць гадоў

Гур «J:морс» выпусціў афіцыйны зборнік лепшых песень, складзены па выніках галасаваньня прыхільнікаў. Дыск «Морсианские хроники 2000-2010» уключае 15 галоўных гітоў розных гадоў, а таксама зусім новую песню «Весна-красна».

Песьні распаўсюджваюцца бясплатна праз сайт www.jmors.by.

Уладзімер Пугач

Галасаваньне праходзіла па кожнаму з шасці альбомаў асобна — кожны прыхільнік мог прагаласаваць толькі адзін раз і толькі за адну песню. Сярод безумоўных лідэраў па выніках апытання — «Web-дизайн» і « Монтевидео », «Вместе навсегда» і «Мое солнце», «Не умирай» і «Беларускае золата». Сярод сюрпрызаў — «Снилось», апярэдзіўшы «Апрель», «Так-цік-так» і «Принцесса» ў галасаванні па альбому «Апрель» (2005), а таксама «Жыві», апярэдзіўшы «Дай мне» і «Ледоколы» ў галасаваньні па альбому «Босиком по мостовой » (2006).

«Я дагэтуль так і не зразумеў тэхналёгію напісаньня гітовай песні, — прызнаецца Уладзімір Пугач. — Вельмі рэдка атрымлівалася прадказаць, што станем гітом, а што не. Часам папулярнымі станавіліся песні, напісаныя і запісаныя літаральна наўздагон да ўжо гатовага альбому, як «Ледаколы». Часам прысьпеў, уключаючы музыку, дапісваўся на каленках проста ў студыі, пакуль барабаны настройваліся, як гэта было зь песняй «Айсберги». Адзін раз песня склалася і запісалася за 3 няпоўных дні — гэта была «Вместе навсегда». Некаторыя ж песні высьпявалі каля году, як гэта было з «Не умирай». У любым выпадку хачу сказаць вялікі дзякуй усім, хто падтрымліваў нас ўсе гэтыя гады, хто быў з намі і слухаў нас і, асабліва, тых, хто нас крытыкаваў і не даваў расслабіцца надоўга. Без вас ўсяго гэтага б не здарылася».

21 красавіка з выступу ў сталічнай КЗ «Мінск» стартуе тур «10 гадоў — усё гіты», у межах якога «J:морс» выканае лепшыя песьні, а таксама прадставіць некалькі кампазіцый з будучага альбому, выпуск якога намечаны на восень. Пасля Менска група прадставіць сваю праграму ў Берасьці (22 красавіка, ДК Прафсаюзаў), Віцебску (27 красавіка, КЗ Віцебск), Гомелі (29 красавіка, ГКЦ), Магілёве (30 красавіка, Метро) і Горадні (1 траўня, байк-шоў) .

У Менску гурт выступіць 21 красавіка ў КЗ «Мінск» з праграмай «10 год – усе гіты». Пачатак а 19.00. Квіткі: 25-60 тыс. Інфалінія: (017) 209 45 45, (029) 1 8888 49.

Паводле прэс-рэлізу
15:12, 16/04/2010 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0605 seconds.