У Беларусі пройдзе міжнародны моладзевы летнік па рамёствах

Вёска, намёты, супольная пабудова печкі, майстар-клясы па рамёствах ад удзельнікаў і майстроў — усё гэта ў межах міжнароднага моладзевага летніку ў вёсцы Дунаева напрыканцы ліпеня. Заяўкі прымаюцца ўжо зараз!

Шукаем удзельнікаў летніку з жаданьнем дзяліцца сваімі ведамі ці набыць новыя ў галіне традыцыйных рамёстваў разам з моладзьдзю з Польшчы і Нямеччыны!

Калі і дзе?

Сам летнік адбудзецца з 24 па 31 ліпеня 2010 году ў вёсцы Дунаева, Капыльскі раён, Беларусь.

Што будзе?

Сумесная пабудова печкі, майстар-клясы па рамёствах ад удзельнікаў і майстроў.

Як?

У намётах на тэрыторыі Адукацыйнага цэнтру ў Дунаева.

Мова летніку ангельская, але валоданьне польскай ці нямецкай не забараняецца! Праезд і харчаваньне забясьпечваюцца арганізатарамі. Падрыхтоўчы сэмінар для беларускіх удзельнікаў пройдзе ў адукацыйным цэнтры ў Дунаева 5–6 чэрвеня 2010 году.

Калі Вас цікавіць тэма традыцый і рамесьніцтва, а таксама магчымасьць удзелу ў міжнародным летніку просім даслаць Вас наступную інфармацыю на паштовыя скрынкі арганізатараў alesja.bel@gmail.commelissolia@gmail.com да 25 траўня:

  • Ваша імя і прозьвішча
  • Якімі традыцыйнымі беларускімі рамёствамі цікавіцеся /валодаеце /можаце навучыць іншых?
  • Які вопыт удзелу ў міжнародных летніках маеце?
  • Якімі мовамі і на якім ўзроўні валодаеце?
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0807 seconds.