26 ліпеня ў «Графіці» амэрыканцы The Bishops

Клюб «Графіці» запрашае ўсіх аматараў рэгі, ска і рокстэдзі ў госьці на выступ амэрыканскай каманды The Bishops, для якіх гэты канцэрт стане першым у Беларусі.

У рэпэртуары гурта ёсьць запальваючыя ямайскі танцавальныя рытмы рокстэдзі, а таксама мэлядычныя і рэлаксовыя гармоніі рэгі і ска. Гэта і ёсьць адна з асаблівасьцяў той музыкі, якую выконваюць The Bishops. Яны сыходзяць каранямі ў афрыканскую культуру, у традыцыях якой музыка, рытм і танец неаддзельныя ад іншых зьяваў і падзей.

Танец і сьпевы суправаджаюцца рознымі дзеяньнямі чалавека і зьяўляюцца складовай часткай існаваньня. У сваёй музыцы The Bishops таксама актыўна выкарыстоўваюць духавую сэкцыю, якая складаецца з трамбона, саксафона і трубы.

Самі музыкі вызначаюць свой стыль як радасьць, добры настрой і станоўчыя эмоцыі, чым яны і паабяцалі заразіць усіх фанатаў афрыканскай культуры.

Таксама падарункам для ўсіх наведвальнікаў «Графіці» стане ўваход, які зьяўляецца фактычна вольным, але абмежаваны чэк-барам у 20000, за які ўсе атрымаюць віскі-колу або любы безалькагольны напой.

Замова месцаў і дадатковая інфа: +375 (29) 77-999-18, +375 (29) 17-999-18, +375 (29) 613-95-06, ICQ: 531-07-353 / 165-650-843, Skype: diskoteq / Google: diskoteq.

16:00, 22/07/2010 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0812 seconds.