Новаму сэзону — новы «Бульбокс»!

Нашыя партнэры з праграмы, назоў якой мала пра што можа сказаць, адважна рухаюць сваё дзецішча наперад. Пасьля невялікага перапынку, калі гледачоў было складана зьбіраць з пляжаў, пікнікоў ды сенажаці, «Бульбокс» урываецца ў эфір 8-га канала сьвежым і бадзёрым ды старанна прыляпляе на верхні левы кут вашых экранаў налепачку «NEW!». Што не выпадкова, бо зараз у іх ёсьць: новая студыя, новыя тэмы і... новыя вядучыя!

І так, пра новы Бульбокс ад стваральнікаў:

Бясстрашны першапраходзец Бульбокс-прасторы Сяргей Пукст перадае эстафэту адважным і дзёрзкім, дасьціпным і дапытлівым, безумоўна таленавітым і бясспрэчна сьмешным акторам і музыкам Зьмітру Есяневічу і Міхаілу Зую.

У першых выпусках новага «Бульбокса» мы:

  • высьвятляем, што ёсьць клюбнае жыцьцё Менска і ці ёсьць у ім штосьці акрамя дыскатэк. У гасьцях: клюбны прамоўтар Павел Варацілін (Паварот) і рэклямны дырэктар клюба «Графіці» Аксана Маторына.
  • сёрфім па новай хвалі беларускага кіно разам з рэжысёрам першага беларускага фільма жахаў Андрэем Кудзіненкам і акторам Алегам Гарбузам.
  • выведваем, як раскруціцца маладым выканаўцам у гурта Yellow Brick Road і прадусара Ўладзіміра Кубышкіна.
  • гутарым пра беларускія кліпы і спрачаемся пра суадносіны іх кошту і якасьці разам з кліпмэйкерамі Анатолем Вечарам і Дзянісам Волкавым.
  • зьвяртаемся да сумленьня аматараў патрапіць на канцэрт на халяву. Госьці: журналістка і арганізатар канцэртаў Ганна Трубачова, прадусар Аляксандр Астроўскі.

Мы ў эфіры: па пятніцах у 19:00.
Мы зноў у эфіры: па нядзелях у 17:30
і аўторкам у 23:05 (сачыце за зьменамі ў праграме перадач).
Мы заўсёды ў эфіры: на www.bulbox.tv

14:20, 27/08/2010 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0839 seconds.