Набор на курс эўрапейскай інтэграцыі Алеся Лагвінца

Гадавы курс пра Эўрапейскі Зьвяз прызначаны для студэнтаў менскіх ВНУ, маладых спэцыялістаў і ўсіх зацікаўленых паглыбленым вывучэньнем эўрапейскай інтэграцыі. Выкладаньне па-беларуску, існуе магчымасьць стаць удзельнікам праграм абмену, а таксама дыстанцыйнага навучаньня.

Алесь Лагвінец у супрацоўніцтве з Беларускім Калегіюмам і Таварыствам Беларускае мовы абвяшчае набор слухачоў на курс «Інтэграцыйныя працэсы ды інстытуцыі Эўрапейскага зьвязу».


У межах курсу магчымыя адукацыйныя візыты, у тым ліку і ў Эўрапейскі цэнтар у Натоліне

Мэта курсу — прадставіць дэталёвую карціну палітычных працэсаў і асноўных палітыкаў Эўразьвязу, паказаць асноўныя мадэлі і этапы эвалюцыі ЭЗ, разьвіць у слухачоў навыкі аналізу эўрапейскіх інтэграцыйных працэсаў.

У рамках курсу вывучаюцца як пытаньні ў спэктры ад гісторыі ЭЗ да пэрспэктыў далучэньня Беларусі да Зьвязу. Таксама адбываюцца дэбаты і абмеркаваньні актуальных пытаньняў эўраінтэграцыі з запрашэньнем беларускіх і замежных экспэртаў, а таксама эўрапейскіх дыпляматаў.

Курс прызначаны для студэнтаў (палітолягаў, праўнікаў, журналістаў) менскіх ВНУ, маладых спэцыялістаў і ўсіх зацікаўленых паглыбленым вывучэньнем эўрапейскай інтэграцыі. Існуе таксама магчымасьць дыстанцыйнага навучаньня.

Курс складаецца з 17 заняткаў. Слухачы курсу маюць магчымасьць браць удзел у праграмах абмену, якія рэалізуецца супольна з эўрапейскімі адукацыйнымі ўстановамі, у прыватнасьці Каледжам Эўропы (Наталін, Польшча).

Мова выкладаньня курсу — беларуская. Для вывучэньня ўсіх матэрыялаў курсу веданьне ангельскае мовы вельмі пажаданае, але не абавязковае.

Арганізацыйнае спатканьне адбудзецца ў чацьверак 11 лістапада 2010, а 17.00 на сядзібе Таварыства беларускай мовы (вул. Румянцава, 13).

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0808 seconds.