Yellow Brick Road зьнялі кліп-трыльлер

Гурт Yellow Brick Road прадставіў у Інтэрнэце відэакліп на песьню «30’s» з альбома «Honeymoon», канцэртная прэзэнтацыя якога адбудзецца 26 лістапада ў клюбе «Рэактар». Калектыў зь Менску грае «прагрэсіўны рок-н-рол», а ў англамоўных тэкстах яго песень разгортваюцца самыя неверагодныя гісторыі. Зрэшты, цяпер ня толькі ў песьнях. Гурт скончыў працу над сваім першым відэакліпам, які быў зьняты на песьню «30’s».

У ім за вялікім лялечным катом па лесе гоніцца група кілераў ў чорным з аўтаматамі. Гэтакая сучасная гісторыя пра ката Леапольда, які апынуўся ў фільме «Каралеўскае паляваньне» ад новага пакаленьня беларускіх кліпмэйкераў. Рэжысёрам кліпа стала Лана Шуганова, нядаўняя выпускніца Акадэміі Мастацтваў.

«Мы хацелі паказаць, што трэба рабіць з праблемамі і перашкодамі, якія час ад часу зьяўляюцца на жыцьцёвым шляху. Іх трэба проста выганяць, бо ўсё залежыць толькі ад цябе і тваёй упартасьці ў вырашэньні любога пытаньня. Няма нічога немагчымага — галоўнае жаданьне», — кажуць удзельнікі гурта і працягваюць падрыхтоўку да прэзэнтацыі, якая адбудзецца ўжо ў гэтую пятніцу.


Кадр з кліпа

Канцэрт пройдзе 26 лістапада ў клюбе «Рэактар». Квіткі: 15 тыс. (папярэдне), 20 тыс. (у дзень канцэрту). Даведка: МТС 1956 57298, VELCOM 636 08 56, LIFE 993 93 73. Пачатак у 19.00.

10:00, 23/11/2010 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0786 seconds.