11.12 — «J:морс» ідзе на рэкорд у Палацы спорту

11 сьнежня гурт «J:морс» прадставіць новы альбом «Электричество» ў менскім Палацы Спорту. За тры тыдні да канцэрту знайсьці квіткі на танцпляц ужо было складана.

Адным з фактараў посьпеху сталася выкладаньне новага альбома «Электричество» ў Інтэрнэт на афіцыйным сайце гурта. За першы тыдзень зафіксавана больш за 20 тысяч запамповак альбома. Для параўнаньня прыкладна такім жа тыражом разышоўся самы пасьпяховы альбом «J:морс» «Босиком по мостовой» (2006), ён жа — адзін з самых пасьпяховых рэлізаў беларускага CD-рынку (уключаючы замежных артыстаў) у цэлым.

«Кампакт-дыскі усё яшчэ граюць заўважную ролю, але яна зьмянілася, — лічыць Уладзімір Пугач. — Калі раней людзі куплялі дыск, каб паслухаць новую музыку, то цяпер купля дыска — гэта жаданьне набыць у ідэальным якасьці ўжо праслуханы ў Інтэрнэце запіс, які вельмі спадабалася. Ну і проста як сувэнір або падарунак. Гэта ж мы бачым па нашым альбоме — людзі запампавалі яго, а цяпер просяць выпусьціць CD».

CD-вэрсія альбома будзе выйдзе ў сярэдзіне сьнежня на лэйбле West Records з дадатковымі песьнямі і тэкстамі песень у буклеце. Зьнешнім выглядам дыска займаецца гуру беларускага дызайну Ўлад Казаноўскі, які афармляе ўсе альбомы калектыву з 2002 года.

Канцэрт-прэзэнтацыя новага альбому «J:морс» пройдзе 11 сьнежня, пачатак а 19.00. Квіткі: танцпляц — 25 000, трыбуны — ад 15 000 да 45 000. Месцы продажу: пераход каля ГУМа, пераход на пл. Я.Коласа, уваход на ст.м. «Кастрычніцкая»/«Купалаўская», «Пушкінская», «Партызанская», «Магілёўская», касы Палацу Спорту. Касы: (017) 203 27 33, дастаўка: (029) 688 48 38.

10:40, 23/11/2010 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0929 seconds.