Джодж Буш параўнаў сябе са стваральнікам Facebook

Буш-малодшы асабіста наведаў штаб-кватэру Facebook у Каліфорніі, дзе сустрэўся са стваральнікам сацыяльнай сеткі Маркам Цукербергам і даў інтэрвію пра сваю новую кнігу «Моманты жыцьця».


Джардж Буш у офісе Facebook з Цукербергам і іншымі супрацоўнікамі сацсеткіч. Фота з фан-пэйджа Буша.

«У вас вялікая аўдыторыя, а мне патрэбна, каб кніга добра прадавалася», — так патлумачыў экс-прэзыдэнт выбар менавіта Facebook для рэклямы сваёй кнігі. Трансьляцыя інтэрвію вялася праз сэрвіс Facebook Live.

У час размовы Буш знайшоў шмат агульнага ў сваёй біяграфіі і біяграфіі Цукерберга.

«Нам абодвум даводзілася прымаць непапулярныя рашэньні. Дзеяньні нас абодвух падвяргаліся крытыцы», — заключыў палітык. Да таго ж Буж прызнаўся, што пасьля прэзыдэнцтва стаў актыўным карыстальнікам смартфону BlackBerry і пляншэту iPad.

Джордж Буж зьявіўся ў фэсбуку гэтым летам, і цяпер яго фан-пэйдж налічвае болей 600 прыхільнікаў. Аднак да сучаснага прэзыдэнта ЗША Барака Абамы яму далёка — прынамсі ў Facebook. Барак Абаму «адлайкілі» амаль 17 мільёнаў карыстальнікаў сацсеткі.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0931 seconds.