Буйнейшы ўнівэрсытэт Беларусі адсьвяткаваў 90-годзьдзе

Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт адсьвяткаваў юбілей. Заснаваны напрыканцы 1920 году, цяпер ён спраўляе дзевяностагодзьдзе. БНТУ хоць і займае першае месца па колькасьці студэнтаў сярод беларускіх ВНУ, але ўсё яшчэ адносна малады ў параўнаньні з найстарэйшымі ўнівэрсытэтамі краіны.

Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт

Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт зьявіўся на сьвет пасьля другога абвяшчэньня БССР 10 сьнежня 1920 году як Менскае палітэхнічным вучылішча. У 1991 годзе інстытут стаў акадэміяй, з 2002 года ВНУ набыла сучасную назву.

У БНТУ навучаецца каля 35 тысячаў студэнтаў (альбо кожны 13 студэнт краіны). У БДУ, для параўнаньня, толькі 28 з паловай тысячаў навучэнцаў. Дарэчы, Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт таксама хутка адзначыць 90-годзьдзе.

Але найстарэйшым ВНУ краіны зьяўляецца Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія ў Горках. У кастрычніку 2010 ёй споўнілася 170 гадоў.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0705 seconds.