На разагрэве ў легендарнага Deep Purple будзе граць малады менскі гурт

Легендарны рок-гурт Deep Purple другі раз у сваёй гісторыі прыяжджае з канцэртам у Менск. Здарыцца гэта знамянальная для культурнага жыцьця Менску падзея 27 сакавіка 2011 года. Яшчэ адной навіной ад арганізатараў стала інфармацыя аб тым, што разаграваць Deep Purple будзе малады менскі гурт Yellow Brick Road.

ellow Brick Road

Гурт Yellow Brick Road утварыўся ў 2009 годзе. За час свайго існаваньня музыкі адыгралі больш за 80 канцэртаў ня толькі ў Беларусі, але і ў Расіі, Эстоніі, Латвіі, Літве, Польшчы, Чэхіі і Германіі.

«Тое, што мы будзем граць на адной сцэне зь легендарным гуртом, для нас стала нечаканай навіной. Я адразу ж паведаміў аб гэтым сваім бацькам, якія ў маладосьці захапляліся творчасьцю Deep Purple. У нейкай ступені бацькі былі шакаваныя. Падумайце самі, у той час патрапіць на канцэрт Deep Purple для іх было немагчыма. Тады іх запісы даставаліся зь цяжкасьцю. А тут бац, і іх сын выступае зь імі на адной сцэне!» — кажа вакаліст Yellow Brick Road Ян Максімовіч.

Па словах хлопцаў, усё гэта стала магчымым для іх пасьля таго, як мэнэджмэнту Deep Purple былі адпраўленыя аўдыёзапісы Yellow Brick Road і відэа з канцэрту.

«У жніўні 2010 года мы выпусьцілі другі студыйны альбом, і адразу ж адправіліся ў тур па Эўропе. Фінальным акордам тура для нас быў канцэрт у родным Менску, які адбыўся ў канцы лістапада. У арганізацыю гэтага мерапрыемства мы ўклалі вельмі шмат высілкаў, і, як нам здалося, у нас усё атрымалася, — кажа басіст і мэнэджэр гурта Дзьмітрый Хламаў. — Зусім нядаўна, я даведаўся, што ў Менску адбудзецца канцэрт групы Deep Purple. І падумаў, а чаму б не паспрабаваць трапіць да іх на разагрэў. Адзінае, што бянтэжыла — гэта тое, што мы ў асноўным выступалі перад маладой аўдыторыяй, а ў дадзеным выпадку публіка будзе розная, і невядома як нас ўспрыме старэйшае пакаленьне. Выхад з гэтай сытуацыі знайшоўся сам. Нам сказалі, што рашэньне аб тым, хто можа граць на разагрэве прымае мэнэджмэнт Deep Purple. Для гэтага нас папрасілі выслаць некалькі сваіх аўдыёзапісаў і live-відэа з выступам. Праз пару тыдняў нам паведамілі, што гурт Yellow Brick Road зацьвердзілі на разагрэў».

Музычныя крытыкі адзначаюць, што хлопцы граюць гумарную і іскрыстую помесь рок-клясыкі розных часоў — ад хард-року да рок-н-ролу, ад псыхадэлу да фанку.

13:00, 01/02/2011 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0631 seconds.