Лепей, чым у музэі: арт-цуд ад Google

Google абвесьціў аб запуску сайта праекту «the Art Project», які дазваляе зьдзейсьніць вандроўку па 17 найлепшым мастацкім музэям з усяго сьвету і разгледзіць больш за 1 000 карцін у нябачанай раней якасьці. Праект ужо называюць буйнейшым у гісторыі.


Гуляем па Мэтраполітан-музэю

Акрамя магчымасьці палюбавацца найлепшымі творамі жывапісу з 17 музэйных калекцый па ўсім сьвеце, наведвальнікі googleartproject.com могуць зьдзейсьніць віртуальную экскурсію па буйнейшым музэям сьвету, залі якіх былі зьнятыя з дапамогай тэхналёгіі панарамных здымкаў. Яна таксама выкарыстоўваецца ў Street View у мапах Google.

Адна зь фішак праекту — магчымасьць разгледзіць амаль кожную дэталь карцін. А некаторыя палотны зьнятыя з пашырэньнем у 7 000 мэгапікселяў. Для гэтага спатрэбілася прывезьці ў кожны з музэяў адмысловую групу фатографаў і тэхнікаў, якія шмат гадзін працавалі над здымкамі толькі адной карціны.


7 000 мэгапікселяў у вока "Сьвятога Францыска ў пустыні" Джавані Бэліні

У час віртуальнай прабежкі па нью-ёрскаму Мэтраполітану ці парыскаму Вэрсалю можна ствараць віртуальную галерэю і расшарваць яе зь сябрамі. Як перадае «РИА Новости», арганізатары плянуюць пашырыць колькасьць музэяў-удзельнікаў праекту.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0716 seconds.