«Naka» прысьвяцілі мініальбом «Собирайтесь» свабодным людзям зь Беларусі, Тунісу, Эгіпту

У сеціўны міні-альбом увайшлі тры кампазыцыі гурта — новыя «Собирайтесь» і «Всех забрали», а таксама загалоўная песьня апошняга альбому — «Пора».


Naka на «Рок-каранацыі 2009, дзе Насьця Шпакоўская атрымала тытул рок-князёўны

Выпуск міні-альбому калектыў вырашыў прысьвяціць ўсім вольным людзям сьвету. Беларусь, Расія, Кот-д'Івуар, Туніс, Эгіпет, Йэмен ... — краіны, народы якіх патрабуюць паважлівага да сябе стаўленьня, значна большага, чым часам паказваюць зводкі навін. Але — таксама — значна большага, чым часам жадаюць пераканаць, у гэтых краінах і людзей свабоднай волі — адважных і міласэрных, з разумнай галавой і чыстым сумленьнем. Менавіта для іх, у падтрымку ім — музычнае пасланьне групы.

— Як каманда, якая выконвае рок, мы не можам прайсьці міма падзей, якія хвалююць цывілізаваны сьвет, — адзначае лідэр калектыву Анастасія Шпакоўская, — Ня можам не адгукнуцца на патрабаваньне людзей справядлівасьці, павагі чалавечай годнасьці ... Ня можам яшчэ раз не заклікаць прадстаўнікоў улады зазірнуць да сабе ў душу, каб адказаць на галоўнае пытаньне — што застанецца пасьля мяне?

«Наша творчасьць накіраваная супраць гвалту і страху. У кожнага з нас ёсьць магчымасьць быць свабодным чалавекам, спачувальным і сумленным. Галоўнае яе не страціць», — адзначае гурт на сваім сайце.

Спампаваць альбом можна з сайту naka.by

12:50, 07/02/2011
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0503 seconds.