Бяздротавыя зарадкі для мабільнікаў зьявяцца ў аэрапортах ЭЗ

У эўрапейскіх аэрапортах хутка зьявіцца новая паслуга — бяздротавыя зарадкі для мабільных тэлефонаў.


Так выглядае выдумка PowerKiss

Новая сыстэма, што распрацавала фінская кампанія PowerKiss, здольная зараджаць любы мабільны тэлефон праз адмысловае кальцо, што далучаецца да мабільніка. Кольца можна будзе бясплатна ўзяць у папулярных кавярнях, што знаходзяцца на тэрыторыі аэрапортаў: Starbucks, Burger King ці Pizza Hut.

Каб тэлефон пачаў зараджацца, спатрэбіцца злучыць кальцо і адмысловыя кропкі на сталах у кавярнях. Схема ўжо пратэставаная ў аэрапорце Хельсінкі. Заплянавана разьмяшчэньне фінскай зарадкі ў 30 аэрапоратх кантынэнту: ад Дзюсэльдорфскага (Міжнародны) да Стакгольмскага (Арланда).

Прадстаўнік апэратара кавярняў, дзе будуць раздавацца кольцы-падзарадкі, упэўнены, што вынаходніцтва пазбавіць карыстальнікаў ад стрэсу, зьвязанага з турботамі аб разрадцы мабільнікаў. Аб гэтым паведамляе Independent.

Пра намеры выкарыстоўваць гэту тэхналёгію ў менскіх аэрапортах не паведамляецца.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0939 seconds.