У студэнтаў забіраюць права на бясплатны праезд

Стала вядома пра скасаваньне права на бясплатны праезд для студэнтаў Віцебскай вобласьці і Брэсту. Ініцыятарам гэтага сталі транспартныя арганізацыі.

У некаторых гарадах Беларусі перад выбарамі быў уведзены бясплатны праезд для студэнтаў. Але льготы навучэнцаў дзейнічалі нядоўга: цяпер іх пачынаюць скасоўваць у тых нешматлікіх месцах, дзе яны ўзьніклі пасьля, верагодна, экспромтных перадвыбарчых абяцаньняў Лукашэнкі.

З 10 лютага студэнты і навучэнцы Віцебскай вобласьці будуць вымушаныя плаціць усе 600 рублёў за праезд у прыгарадным і гарадзкім транспарце. Права на бясплатны праезд пакінулі толькі школьнікам. Як перадае «Інтэрфакс-Захад», адмяніць права на бясплатны праезд папрасілі самі транспартнікі.

А вось брэсцкія студэнты пакуль могуць езьдзіць бясплатна, праўда, толькі ў дзяржаўным транспарце. А вось прыватныя аўтобусы, якіх у Берасьці нямала, цяпер сталі поўнасьцю платнымі для іх, а таксама для школьнікаў. Плата за праезд была скасаваная перад прэзыдэнцкімі выбарамі, а наноў уведзеная на гэтым тыдні, піша «Віртуальны Брэст».

Раней мы пісалі, што існуе праект пастановы ўраду, які прадугледжвае адмену платы на праезд для студэнтаў і пэнсіянэраў. Разам з тым плянавалася падвысіць кошт праезду для астатніх грамадзян на 70%. Але пакуль пра канчатковае рашэньне ўраду невядома.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0698 seconds.