У Белавескай пушчы зьявіўся пракат ровараў

У Пушчы зьявіўся першы пункт пракату ровараў. Аб’ехаць на іх можна большую частку адкрытых для турыстаў частак запаведніка па аднаму з 4 маршрутаў. Кошт пракату — 6 тысячаў у гадзіну.

Пункт пракату ровараў знаходзіцца ля галоўнай брамы нацыянальнага парку «Белавеская пушча», паведамляе газэта «Рэспубліка». Адсюль можна пракаціцца па адным з чатырох маршрутаў, якія пракладзеныя ў пушчы: «Вялікая вандроўка», «Жывёльны пераход», «Лясныя таямніцы» і «Царская паляна».


Сайт Белавескай пушчы прапануе адразу некалькі роварных маршрутаў для турыстаў у залежнасьці ад часу і працягласьці знаходжаньня ў Пушчы

За 1 гадзіну пракату ровару з турыстаў возьмуць па 6 тысячаў рублёў. Плюс кошт экскурсіі — мінімум 4 тысячы 100 рублёў. Пункт пракату мае 40 ровараў, але хутка іх колькасьць давядуць да 70.

Кошт белавескага пракату ровараў — сярэдні для беларускага рынку. У Менску за гадзіну катаньня на ровары прыйдзецца заплаціць ад 5 за 9 тысячаў рублёў.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0715 seconds.