«Пару рублей» выклаў у Сеціва «яД!» і заклікае да здаровага ладу жыцьця

Над запісам альбома «яД!» гурт працаваў больш за паўтары гады, адначасова з гэтым спыніўшы канцэртную дзейнасьць. Музыкі не выключаюць магчымасьці, што калі-небудзь яшчэ зьбяруцца зноў пайграць разам, а пакуль «сваім прыкладам паказваюць моладзі, чаго ня варта рабіць».

Пару рублей

Свой папярэдні альбом «Трезвый расчёт» музыкі «Пару рублей» выпусьцілі ў далёкім 2006 годзе. Над запісам альбома «яД!» гурт працаваў больш за паўтары гады, адначасова з гэтым спыніўшы канцэртную дзейнасьць.

«„Пару рублей“ як гурт прыкладна 2 гады ўжо не існаваў. То бок мы зьбіраліся перад канцэртамі, рэпетавалі, а так усе займаліся сваімі справамі, — распавядае аб стане справаў адзін з заснавальнікаў гурта, гітарыст Павал Яноўскі. — Я, вядома, мог бы паднапружыць музыкаў, але я глядзеў на гэта як на стыхійны працэс».

Тым ня менш, было прынята рашэньне дапісаць і выдаць альбом. «Мне шкада матэрыялу. Людзі чакаюць, ня хочацца складаць яго ў стол. Я не выключаю магчымасьці, што калі-небудзь мы зьбярэмся зноў пайграць».

У альбом «яД!» увайшлі 13 кампазыцый, праца над якімі праходзіла ў хатняй студыі Паўла Яноўскага «Таксафон». Практычна ўсе песьні напісаў сам Павал пры ўдзеле вакаліста гурта Міхаіла Краўцова, а таксама сябра гурта, гітарыста IQ48, Яўгена Бузоўскага.

Пад «атрутай» у альбоме маецца на ўвазе «вогненная вада». «Мы вырашылі прапагандаваць любоў да здаровага ладу жыцьця. Сваім прыкладам мы паказваем моладзі, чаго ня варта рабіць», — тлумачыць Яноўскі.

Выданьне на дысках новага альбому пакуль не плянуецца, і ён будзе распаўсюджвацца выключна праз інтэрнэт.

Спампаваць альбом «яД!» гурта «Пару рублей» можна на сайце Ultra-Music.

17:00, 21/03/2011 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0731 seconds.