У продаж паступілі першыя мабільнікі айчыннай вытворчасьці

Новая вэрсія беларускіх мабільнікаў ужо запушчаная ў вытворчасьць і нават паступіла ў продаж. Праўда, айчынныя GSM-тэлефоны прадаюцца толькі дзяржаўным прадпрыемствам.

Як паведаміла прэс-служба Міністэрства сувязі, у Беларусі ўжо з канца 2010 году выпускаюцца айчынныя мадэлі мабільных тэлефонаў «Эўратэф Е1» і «Эўратэф Е3». Нягледзячы на эўрапейскі назоў, тэлефоны пакуль экспартаваць не плянуецца. Прызначаныя яны для дзяржпрадпрыемстваў і ў шырокі продаж не паступаюць.

Выпуск мабільнікаў наладзіла прадпрыемства «Прамсувязь», вядомае сваімі беларускімі Hi-Tech распрацоўкамі. Так, іх папярэднія мадэлі мабільных тэлефонаў былі зьнятыя з вытворчасьці праз год пасьля пачатку продажаў. Па словах шчасьліўчыкаў, што атрымалі магчымасьць скарыстацца тым тэлефонам, пад лягатыпам «Прамсувязь» быў знойдзены надпіс «Made in China».


Больш аб тэхнічных характарыстыках тэлефонаў можна знайсьці на it.tut.by

Кошт усіх трох новых мадэляў у «Прамсувязі» па $100. Ёсьць апараты і ў некаторых інтэрнэт-крамах па кошце ад 313 да 469 тыс. рублёў.

Тэлефоны «Эўратэф Е1» і «Эўратэф Е3» могуць працаваць з двума sim-картамі, а таксама маюць дыктафон і фотакамэру. Іншая мадэль «Эўратэф Е2» прызначаная для сталых людзей і людзей з абмежаванымі магчымасьцямі.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1239 seconds.