Флэш-гульня: Адчуй сябе беларускім журналістам!

Лябірынты, уцёкі, перасьлед, адвечны пошук выйсьця… Жыцьцё беларускага журналіста ўсё больш нагадвае рызыкоўную гульню. Некаторыя яе правілы дыктуе рэчаіснасьць, а некаторыя пішам мы самі. БАЖ прапануе калегам у гэтую гарачую пару знайсьці вольную хвілінку для «рэлаксу» ў кампаніі старых знаёмых — КДБіста, Чыноўніка, АМАПаўца і Судзьдзі. А людзям іншых прафэсій — ненадоўга прымерыць на сябе «скуру» беларускага журналіста.

Гульню можна спампаваць альбо гуляць онлайн. Яна прыдатная таксама для мабільных Аndroid з flash-плэерам.

Гульня зьяўляецца працягам мультымэдыя-праекту «Свабода слова — твая свабода». У яго межах створаны дакумэнтальны міні-фільм пра наступствы падзеяў 19 сьнежня 2010 году для беларускіх журналістаў, а таксама анімацыйны ролік «У Беларусі журналістаў караюць за прафэсію».

17:00, 08/06/2011 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0852 seconds.