Да праграмы Erasmus Mundus далучыўся Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт

Гарадзенскі купалаўскі ўнівэрсытэт будзе ўдзельнічаць у праграме акадэмічнай мабільнасьці Erasmus Mundus. Студэнты, магістранты, асьпіранты і выкладчыкі атрымаюць магчымасьць пазмагацца за некалькі дзесяткаў стыпэндый на навучаньне ў эўрапейскіх ВНУ. Гэта трэці беларускі ўнівэрсытэт, што далучаецца да самай папулярнай праграмы студэнцкіх абменаў.

Як паведамляецца на сайце ГрДУ, удзельнікамі праграмы могуць стаць студэнты 2–5 курсаў, тыя, хто жадае навучацца ў магістратуры, а таксама цяперашнія магістранты, асьпіранты і выкладчыкі. Звычайна бакаляўры атрымліваюць магчымасьць вучыцца ў адным з унівэрсытэтаў ЭЗ — у 2011/2012 гэта будуць унівэрсытэты Румыніі, Фінляндыі і Эстоніі — год ці шэсьць месяцаў.

Удзельнічаць у Erasmus Mundus могуць студэнты-бакаляўры з ВНУ, што зьяўляюцца афіцыйнымі партнэрамі праграмы, а таксама іншыя студэнты зь Беларусі у тым выпадку, калі яны атрымліваюць ступень магістра. Таксама ёсьць некалькі стыпэндый для студэнтаў, якія падвергліся дыскрымінацыі. У гэту групу ўваходзяць усе студэнты ЭГУ.

Падрабязьней пра праграму Erasmus Mundus

Калі Ліне было 20 гадоў, яна ўпершыню трапіла ў Грэцыю. Тады дзяўчына толькі што скончыла другі курс інфарматыкі ў Віленскім унівэрсытэце. Пасьля віленскага ўскрайку, дзе знаходзіўся яе ўнівэрсытэцкі інтэрнат, трапіць у самы цэнтар старажытнай Грэцыі — Фэсалонікі, было як мінімум непараўнальным вопытам.

«Я вучылася таньчыць сіртакі [нацыянальны грэцкі танец], узьбіралася на Алімп, а некалькі месяцаў я нелегальна працавала афіцыянткай у кавярні (тады Літва яшчэ не была сябрам Эўразьвязу)», — кажа Ліна і вочы яе быццам напаўняюцца цёплым грэцкім сонцам.

Далей

У папярэднія гады студэнты толькі двух беларускіх унівэрсытэтаў — БДУ і Брэсцкага дзяржаўнага — маглі браць удзел у конкурсе стыпэндый для бакаляўраў. У мінулым годзе на ўсю Беларусі: бакаляўраў, магістрантаў і асьпірантаў — было вылучана толькі 65 стыпэндый. Гэта нішто ў маштабе эўрапейскага акадэмічнага абмену — 400 тысячаў чалавек штогод едуць на навучаньне ва ўнівэрсытэты іншых краін Эўропы.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0801 seconds.