У «Графіці» адменены канцэрт N.R.M.

Канцэрт N.R.M. у клюбе «Графіці», які быў анансаваны на пятніцу 26 жніўня, адменены праз праблемы з электрычнасьцю. Днямі ў гэтым клюбе з-за тых жа праблем быў скасаваны выступ Зьмітра Вайцюшкевіча.

NRM

«Концерт N.R.M. в пятницу не состоится, что есть печалька», — паведаміў твітэр клюба Графіці ўчора ўвечары.

За апошні час гэта ўжо другая адмена выступаў у «Графіці»:

«Друзья, вынуждены сообщить, что завтрашний концерт Змитера Войтюшкевича отменяется в связи с электро-техническими ремонтными работами. Приносим своим извинения за доставленные неудобства,» — выбачаўся клюб 20 жніўня.

У часе папярэдняга пэрыяду забароны шэрагу гуртоў у Беларусі (з 2004 па 2007) адзіным месцам, дзе яны мелі магчымасьць адкрыта ладзіць канцэрты быў невялікі клюб «Графіці». З таго часу гэта месца стала культавым для беларускай музыкі.

З часу зьўленьня новага сьпісу забароненых у сакавіку гэтага году канцэрты ў «Графіці» адбываліся спраўна. Клюб спасылаецца на тое, што праблемы з электрычнасьцю пачаліся яшчэ 15 жніўня на канцэрце «Троіцы» і менавіта ў дзень заплянаванага выступу N.R.M. іх будзе вырашаць адміністрацыя будынка, у якім месьціцца «Графіці».

На 29 жніўня ў «Графіці» заплянаваны канцэрт Neuro Dubel, якому нядаўна забаранілі выступ у Loft-cafe.

vojur 15:52, 24/08/2011 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0853 seconds.